Грамадства

З «хіміі» збег яшчэ адзін палітвязень. Перад гэтым з'явіліся фоты ўмоў, у якіх асуджаныя працуюць

Арцём Мядзведскі, які быў асуджаны на тры гады хіміі за «грубае парушэнне парадку», збег з хіміі ў Брэсцкай вобласці, паведаміў «Медыязоне» яго знаёмы. Адбылося гэта некалькі дзён таму. Дзе цяпер Мядзведскі, невядома.

За некалькі дзён да ўцёкаў у адным з тэлеграм-каналаў было апублікаванае фота бруднага кароўніка, а таксама трупы кароў, якія ляжалі ў лужыне.

Здымкі былі зробленыя на адной з ферм комплексу «Белавежскі» ў вёсцы Сушкі ў Камянецкім раёне. У гэтым жа комплексе працаваў Мядзведскі. 

Таксама паведамлялася, што адміністрацыя гэтай папраўчай установы цісне на «палітычных» зняволеных фізічна і псіхалагічна, яны маюць праблемы з атрыманнем медыцынскай дапамогі. 

«Людзям проста не даюць прысесці падчас працоўнай змены. Усюды паставілі камеры назірання. Заробак у людзей невысокі. Людзі працуюць з сур’ёзнымі супрацьпаказаннямі па стане здароўя», — паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы. 

Палітвязні ў дадатак да іншых абмежаванняў стаяць на «прафілактычным уліку». Гэта значыць, не могуць нікуды выйсці без канвою, з'ездзіць дадому. Спатканне з блізкімі — толькі на тэрыторыі «хіміі».

Арцём Мядзведскі ў выніку трапіў у бальніцу, з якой ўцёк. Дзе ён цяпер, невядома. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць