Музыка

Стынг прадаў усе правы на свае песні Universal Music за 250 мільёнаў даляраў

Стынг прадаў правы на ўвесь свой музычны каталог, у тым ліку сольныя працы і запісы гурта The Police, найбуйнейшай у свеце гуказапісвальнай кампаніі Universal Music Group.

Фота: Reuters

Сума традыцыйна не называецца, але профільныя СМІ са спасылкай на свае крыніцы называюць прыблізную лічбу — 250 млн даляраў.

«Для мяне вельмі важна, каб у маёй творчай спадчыны быў дом, дзе яго шануюць і паважаюць — не толькі для таго, каб па-новаму камунікаваць з адданымі прыхільнікамі, але і для таго, каб пазнаёміць з маімі песнямі новую аўдыторыю, музыкаў і пакаленні», — гаворыцца ў заяве Стынга, які большую частку сваёй кар'еры супрацоўнічаў з UMG, паведамляе Бі-бі-сі.

Па ўмовах дамовы, UMG атрымлівае правы на майстар-копіі песень, а таксама выдавецкія правы — яны пераходзяць падраздзяленню Universal Music Publishing Group.

«Стынг — геній аўтарскай песні, яго музыка пранізвае сусветную культуру, — сказаў кіраўнік Universal Music Group Люсьен Грэндж. — Для нас вялікі гонар, што ўсе працы Стынга як аўтара песень і выканаўцы цяпер будуць знаходзіцца ў сям'і UMG».

На пачатку студзеня стала вядома, што іншая гуказапісвальная кампанія «вялікай тройкі» — Warner Music Group — атрымала правы на творчую спадчыну Дэвіда Боўі. 

Да гэтага паведамлялася аб продажы каталогаў Боба Дылана, Пола Саймана, Ніла Янга, спявачак Ціны Тэрнэр і Шакіры, гуртоў Blondie і Red Hot Chili Peppers, а таксама дыджэя Дэвіда Геты. Сумы ўсіх гэтых здзелак былі дзевяцізначныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць