Здарэнні

Асуджаны намеснік кіраўніка віцебскай Транспартнай інспекцыі

Пракуратура Віцебскай вобласці расследавала крымінальную справу ў дачыненні да намесніка кіраўніка філіала Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці Міністэрства транспарту Федчанкава. Ён быў абвінавачаны паводле артыкула 430 КК РБ «Атрыманне хабару».

Следства ўстанавіла, што Федчанкаў са снежня 2006 года па снежань 2008 года неаднаразова атрымліваў хабар ад грамадзян і прадстаўнікоў прыватных прадпрыемстваў за выкананне ў іх інтарэсах загадзя незаконных дзеянняў, якія ён здзяйсняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.

У прыватнасці, за 300 даляраў ён дапамог паскорыць рэгістрацыю аўтамабілю ў якасці таксі і выдачу ліцэнзійнай карткі без тэхагляду, за 700 даляраў выдаў фіктыўныя даведкі, неабходныя для прадастаўлення ў віцебскае ДАІ, за 1500 даляраў не прыняў мер па выяўленні парушэнняў транспартнай дзейнасці ў адным з мясцовых прыватных прадпрыемстваў.

Усяго за 2 гады ён атрымаў хабар на агульную суму 3900 даляраў ЗША і 300 еўра.

Як паведамляе прэс‑служба Генпракуратуры, судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Федчанкаў асуджаны на 6 з паловай гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

Вольга Жарнасек

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты44

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць