Спорт

Украінскі спартсмен абняўся з расійскім на п'едэстале гонару ў Пекіне

Сёння на спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе ў Пекіне, на якіх няўдала выступілі беларускія спартсмены, другое і трэцяе месца занялі адпаведна, украінец Аляксандр Абраменка і расіянін Ілля Бураў. Перад узнагароджаннем яны абняліся і пазіравалі фатографам.

Гэтая сітуацыя была б звычайная, каб не варожыя адносіны паміж дзвюма краінамі. Аналагічны эпізод падчас летняй Алімпіяды ў Токіо, якая адбылася летам 2021 года, выклікаў ва Украіне вялікі скандал.

Тады ўкраінская скакуха ў вышыню Яраслава Магучых пасля заканчэння спаборніцтваў падышла да расіянкі Марыі Ласіцкене, каб павіншаваць яе з перамогай і зрабіць традыцыйны сумесны здымак. Далёка не ўсе суайчыннікі паставіліся да гэтага станоўча. Магучых сутыкнулася са шквалам крытыкі, заўвагі ёй рабілі і ў мясцовым Мінспорту.

Абраменка, аднак, робіць гэта не першы раз. На папярэдняй Алімпіядзе 2018 года ў карэйскім Пхёнчхане Абраменка з Буравым таксама былі на п'едэстале: украінец — першым, расіянін — трэцім. На п'едэстале яны абняліся для фатаграфіі і Абраменка абгарнуў таварыша ўкраінскім сцягам. Тады за гэта таксама давялося апраўдвацца.

Відаць, трэба гэтага чакаць і цяпер. Тым больш што Мінспорту Украіны перад пачаткам спаборніцтваў папярэджвала, што з расіянамі ўкраінскім спартсменам цесных кантактаў падчас Гульняў мець не варта, ды і падчас іх ужо было некалькі скандалаў, звязаных з правакацыйным стаўленнем да ўкраінцаў з боку расійскіх СМІ.

Чытайце таксама:

Расійскія СМІ даймаюць украінцаў на Алімпіядзе пытаннямі пра рускую мову. «Што, нам у адказ пытацца аб допінгу і агрэсіі?»

Украінскі фігурыст на прэс-канферэнцыі адказаў расійскім журналістам па-англійску. Для іх гэта было нечакана

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы16

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць