Свет

Супрацоўнікі пасольства ЗША ў Львове будуць начаваць у Польшчы і вяртацца на працу ва Украіну

Супрацоўнікі пасольства ЗША ва Украіне, якія нядаўна пераехалі з Кіева ў Львоў, будуць начаваць у Польшчы. Рашэнне прынятае з меркаванняў бяспекі.

Энтані Блінкен. Фота Getty Images

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

«Нашы калегі, якія нядаўна пераехалі ў Львоў, будуць начаваць у Польшчы. Яны будуць рэгулярна вяртацца для працягу сваёй дыпламатычнай працы ва Украіне і прадастаўлення экстраных консульскіх паслуг», — напісаў Блінкен.

Ён таксама паўтарыў заклік да амерыканцаў неадкладна пакінуць краіну, заявіўшы, што сітуацыя з бяспекай там па-ранейшаму застаецца непрадказальнай, і папярэдзіў, што яна можа пагоршыцца «раптоўна».

«Існуе высокая верагоднасць таго, што любыя расійскія ваенныя аперацыі сур'ёзна абмяжуюць камерцыйныя паветраныя перавозкі. Расійскія войскі працягваюць набліжацца да мяжы, што падобна на планаванне ўварвання, якое можа адбыцца ў любы момант», — дадаў Блінкен.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць