Літаратура

Паглядзіце, як дзеткі ў розных краінах свету чытаюць вершы Андрэя Скурко

Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар. Па надуманым абвінавачванні ён, як і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, як і дзясяткі іншых незалежных журналістаў, знаходзіцца за кратамі. Больш за паўгода Андрэй не бачыў свайго сына Тамашыка. Але ён піша і дасылае малому вершы. Так праз любоў, боль і смутак беларусы атрымалі яскравага дзіцячага паэта.

Вершы Андрэя — вясёлыя і жывыя, чытаць іх — што мульцік глядзець.

Калі вашы дзеткі таксама ведаюць творы Скурко, здыміце гэта на відэа і размясціце ў інтэрнэце, калі ласка. Мы іх апублікуем.

Гэтыя беларускія дзеці цяпер жывуць у Варшаве. На адной з імпрэз яны прачыталі верш Андрэя.

 

Гэтыя хлопчыкі, Стась і Кастусь, жывуць у беларускай сям'і ў Тэхасе, ЗША. Яны таксама расказваюць верш Андрэя.

 

Нагадаем, што кожную сераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе два Андрэевы вершы з цудоўнай анімацыяй. Глядзіце канал разам з вашымі малымі.

 

Суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.

«Як кажуць у турме, жыві кім жыў». Пра што з-за кратаў піша Ягор Марціновіч

«Автор в тюрьме, а герои его пробрались на свободу». Еженедельно публикуются два мультика со стихами Андрея Скурко

Мастачка Вольга Якубоўская намалявала палітзняволенага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць