Культура

Галерэя мастацтваЎ

У цэнтры Мінска мае адчыніцца «Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»».

У цэнтры Мінска мае адчыніцца «Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»». Экс-дырэктарка культавага сутарэння «Падземка» Валянціна Кісялёва пачынае новы праект і адкрывае цэнтр мастацтваў — хутчэй культурны, чым камерцыйны: у новай галерэі акрамя выставаў і прэзентацыяў будуць праходзіць майстар-класы і семінары, прысвечаныя сучаснаму беларускаму, заходне- і ўсходнееўрапейскаму мастацтву. У галерэі «Ў» ужо адвялі і гандлёвыя плошчы, дзе мастакі і дызайнеры змогуць выстаўляць і прадаваць свае працы. Запрацуе таксама невялікая кнігарня, якой апякуецца выдавецтва «Логвінаў»: тут будуць прадавацца кнігі сучасных беларускіх аўтараў, а таксама кнігі па мастацтва і дызайне.

«Усе ведаюць нашу беларускую праблему —адсутнасць пляцоўкі для сустрэчаў творцаў, праблему годнага прадстаўлення менавіта сучаснага мастацтва, - кажа Ганна Чыстасердава, куратарка праекту. — І менавіта таму мы пачынаем фармаванне арт-прасторы, ствараем месца, дзе будуць сустракацца мастакі, мастацтвазнаўцы і шэраговыя аматары прыгожага. Мы нават збіраемся адчыніць кавярню, каб прыўнесці разняволеную, клубную атмасферу, бо гэта цалкам неабходная ўмова для дыялогу ў гэтым асяродку».

Апрача галерэя Ў мае асветніцкую мэту. У галерэі будуць адбывацца лекцыі па мастацтве: на першым часе іх будуць чытаць мастацтвазнаўцы з універсітэта ЕГУ, потым – мяркуюць запрашаць таксама лектары з Еўропы, Украіны і Расіі.

На пытанне «Чаму ж У нескладовае?» Чыстасердава адказвае: «Паколькі мы маем займацца найперш айчынным мастацвам, дык і назву пасоўную прыдумалі. А яшчэ мы імкнемся да таго, каб наш будучы персанал размаўляў па-беларуску».

Пакуль ініцятары праекты занятыя пошукам супрацоўнікаў і найперш кампаньёнаў — патрэбныя сур'ёзныя інвестыцыі. Дакладнае месца будучай галерэі пакуль не абвяшчаецца, але вядома што яна будзе ў самым цэнтры сталіцы — недалёк ад станцыі метро «Плошча Перамогі». Адкрыццё галерэі намечанае на пачатак кастрычніка з прэзентацыі выставы мастака Сяргея Кірушчанкі.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць