Улада

Разам з Украінай у космас

Урад зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве з Украінай у вывучэнні космасу

Зацверджана рамачнае пагадненне паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі № 1038, паведаміла прэс‑служба ўрада.

Пагадненне было падпісана ў Кіеве 12 чэрвеня 2009 года. Яно прадугледжвае арганізацыю сумесных даследаванняў у галіне дыстанцыйнага зандавання Зямлі, распрацоўку і ўкараненне касмічных тэхналогій у сферы аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, папярэджання і памяншэння наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф, а таксама абмен спецыялістамі.

Рашэнне аб падпісанні рамачнага пагаднення было аформлена пастановай беларускага ўрада № 611 ад 8 мая. Тады ў паведамленні прэс‑службы Савета міністраў прыводзіўся каментарый выканаўчага дырэктара саюзнай праграмы «Космас‑НТ», супрацоўніка Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аркадзя Краўцова. «Украінскіх калег цікавіць наш вопыт па стварэнні мэтавай апаратуры для здымкі Зямлі, якую мы плануем устанавіць на новым беларускім спадарожніку, па параметрах яна адпавядае ўзроўню сусветных стандартаў. Нас жа цікавяць распрацоўкі ўкраінскіх спецыялістаў у галіне наземнага кіравання спадарожнікам», — адзначыў спецыяліст.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва вучоных Беларусі і Украіны ў сферы касмічных тэхналогій у апошнія гады развівалася «кропкава». «Дагаворных кантрактаў у нас у цэлым не было, таму падпісанне міжурадавага пагаднення ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах дапаможа навуковым інстытутам і цэнтрам дзвюх краін супрацоўнічаць у згаданай сферы больш цесна і мэтанакіравана», — заявіў супрацоўнік НАНБ.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць