Свет

У саборы Праваслаўнай царквы Украіны затрымалі дыверсантаў. Ахвярай мог стаць мітрапаліт Епіфаній

Ахова Міхайлаўскага Златаверхага манастыра, кафедральнага сабора Праваслаўнай Царквы Украіны, абясшкодзіла дыверсійную групу, якая спрабавала пракрасціся на тэрыторыю. Таксама побач з тэрыторыяй выявілі меткі.

Архіепіскап Епіфаній. Фота ПЦУ

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення знешніх царкоўных сувязяў ПЦУ архіепіскап Еўстрацій Зор'я.

«Вядома, што ў сваёй прамове перад пачаткам вайны Пуцін адной з прэтэнзій да Украіны назваў існаванне тут незалежнай ад Расіі Царквы. Таксама вядома ад міжнародных партнёраў аб складзеных акупантамі спісах цэляў іх тэрору — лідараў украінскага грамадства і дзяржавы.

Гэтыя публічныя паведамленні, а таксама інфармацыя, якую нельга цяпер апублікаваць, атрыманыя ад украінскіх і міжнародных крыніц, далі падставы аб'ектыўна лічыць, што сярод цэляў — прадстаяцель ПЦУ», — зазначыў Еўстрацій.

«Магу афіцыйна засведчыць, што прадстаяцель не выязджаў і не з'едзе за межы Украіны, сама думка пра гэта з'яўляецца абсурднай», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць