Грамадства

Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк і яе мужа асудзілі на 15 сутак

Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк і яе мужа Яўгена Батуру затрымалі ўвечары 3 сакавіка на выхадзе з кафедральнага сабора Святога Духа, дзе беларускія маці ладзілі супольную малітву аб спыненні нападу Расіі на Украіну.

Ноч Дзіяна Серадзюк і яе муж правялі на Акрэсціна.

Судзілі іх сёння ў Цэнтральным судзе Мінска праз Скайп. Абедзве справы разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

На суддзе Яўген Батура папрасіў прагледзець запісы камер і рэгістратараў. Сведка-міліцыянт паведаміў, што рэгістратараў не было, а камеры па тэхнічных прычынах не працавалі.

Яўгена асудзілі на 15 сутак (арт. 24.3 КаАП РБ).

Дзіяну Серадзюк таксама абвінавацілі ў парушэнні арт. 24.3. Яна папрасіла перанесці пасяджэнне, каб прайсці медыцынскае абследаванне. Суддзя адмовіў у хадайніцтве, але абяцаў мець гэта на ўвазе.

Той жа зашыфраваны сведка Аляксандраў А. А. сцвярджае, што Дзіяна была затрыманая каля 17:40 на вул. Кірыла і Мяфодзія. У двары РУУС каля 18:00 стала ўпірацца і адмаўляцца выходзіць з аўтамабіля. Запісаў відэакамер таксама няма. На пытанне Дзіяны, чаму яна «аказвала супраціў» не пры затрыманні, а калі прывезлі ў пастарунак, сведка адказаў, што «не ведае яе матываў».

«Вам не сорамна?» — спытала Дзіяна. Суддзя зняў пытанне.

У выніку Дзіяну таксама асудзілі на 15 сутак.

Чытайце таксама:

«Тут поўная царква ціхароў…» Жанчына, што была на малітве за мір, расказвае, як АМАП затрымліваў людзей

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць