Свет

Visa і Mastercard прыпыняюць дзейнасць у Расіі

Міжнародныя плацежныя сістэмы Visa і Mastercard абвясцілі аб прыпыненні сваёй дзейнасці ў Расіі.

Карты Visa і Mastercard, выпушчаныя ў Расіі, не будуць працаваць за мяжой, а карты, выпушчаныя замежнымі фінансавымі ўстановамі, не будуць працаваць у Расіі.

«Мы вымушаныя пайсці на гэты крок з-за расейскага ўварвання ва Украіну і непрымальных падзей, сведкамі якіх мы сталі, ‒гаворыцца ў заяве Visa. ‒ Гэтая вайна і пастаянная пагроза міру і стабільнасці патрабуе, каб мы рэагавалі ў адпаведнасці з нашымі каштоўнасцямі».

«Робячы гэты крок, мы далучаемся да многіх іншых у надзеі на больш пазітыўную, прадуктыўную і мірную будучыню для ўсіх нас», — адзначылі ў Mastercard.

Першым на рашэнне Visa і Mastercard адрэагаваў расійскі Ашчадбанк. Ён паведаміў, што абмежаванні не паўплываюць на працу карт Ашчадбанка ў краіне.

 Усе карты кліентаў «Сбера» будуць працаваць, па іх можна будзе здзяйсняць аперацыі на тэрыторыі Расіі ‒ здымаць наяўныя, рабіць пераводы па нумары карты, расплачвацца як у афлайн-крамах, так і ў расійскіх інтэрнэт-крамах», ‒ паведаміў банк.

ЦБ Расіі заявіў, што карты Visa і Mastercard расейскіх банкаў працягнуць працаваць у іх краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую29

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць