Пентагон выступіў супраць прапановы Польшчы выкарыстоўваць базу НАТА ў Германіі, каб перадаць Украіне МіГ-29
Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі заявіў, што ЗША імкнуцца паскорыць пастаўкі зброі ва Украіну, але перспектыва перакідкі баявых самалётаў з тэрыторыі НАТА ў зону баявых дзеянняў «выклікае сур'ёзныя засцярогі ва ўсяго блока НАТА». Пра гэта піша Reuters.
«Нам проста незразумела, ці ёсць для гэтага істотнае абгрунтаванне», — сказаў Кірбі.
8 сакавіка міністэрства замежных спраў Польшчы аб'явіла, што гатова перакінуць свае знішчальнікі МіГ-29 на авіябазу Рамштайн у Германіі і аддаць іх у распараджэнне ЗША. Польшча заклікала іншых членаў НАТА, якія маюць падобныя самалёты, зрабіць тое ж самае. У Дзярждэпе заявілі, што польскі бок не ўзгадняў гэты «нечаканы крок» з Вашынгтонам.
Джон Кірбі адзначыў, што рашэнне аб тым, ці перадаваць Украіне самалёты, якія належаць Польшчы, прымае польскі ўрад.
Каментары