Свет

Кіраўнік НАТА: Мы занепакоеныя, што Расія можа прымяніць хімічную зброю

Чарговая хлусня Крамля пра наяўнасць ва Украіне «таемных біялагічных лабараторый» і хімічнай зброі з'яўляецца асабліва небяспечнай, паколькі можа быць прыкметай падрыхтоўкі Расіяй правакацыі «пад чужым сцягам», у тым ліку з выкарыстаннем рэальнай хімічнай зброі. Пра гэта сёння ў Бруселі падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні надзвычайнай сустрэчы міністраў абароны НАТО, якая павінна адбыцца заўтра, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, піша «Укрінформ».

 «На працягу месяцаў мы назіралі доўгі спіс рускай хлусні. Яны заяўлялі, што не маюць намеру ўрывацца ва Украіну, але яны зрабілі гэта. Яны заяўлялі, што адводзяць свае войскі, але толькі дасылалі больш войскаў. Яны заяўлялі, што абараняюць грамадзянскіх, але на самой справе забіваюць іх.

Цяпер яны заяўляюць аб наяўнасці біялагічных лабараторый і хімічнай зброі ва Украіне. Гэта толькі чарговая хлусня. Але мы занепакоеныя, што Масква можа планаваць аперацыю «пад чужым сцягам», верагодна, з прыцягненнем хімічнай зброі», — заявіў кіраўнік НАТО.

Ён адзначыў, што любое выкарыстанне хімічнай зброі Расіяй будзе парушэннем міжнароднага права, Канвенцыі па забароне хімічнай зброі, падпісанай самой Расіяй.

Пры гэтым Расія ўжо выкарыстала хімічныя агенты для нападаў і забойства палітычных апанентаў, падтрымлівала рэжым у Сірыі, які некалькі разоў выкарыстаў хімічную зброю супраць уласнага народа.

«Любое выкарыстанне хімічнай зброі непрымальна, і вельмі важна, каб Расія гэта разумела. Мы вельмі пільныя адносна такой верагоднасці і падрыхтоўкі Расіяй перадумоў для правядзення і апраўдання схаванай аперацыі з верагодным выкарыстаннем хімічнай зброі», — падкрэсліў Столтэнберг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць