Культура

«Рок па вакацыях»

2 верасня. У «Рэактары». «Drum Ecstasy», «Нейро Дюбель», «Крама», «Безбилета»...

Чарговы фэст «Рок па вакацыях» адбудзецца ў мінскім клубе «Рэактар» (В.Харужай, 29) 2 верасня (серада). 4 гадзіны жывога року ад «Drum Ecstasy», «Нейро Дюбеля», «Крамы», «Безбилета», «Авангардшколы» і «Зьмяі».

«Мы высцерагаліся вопыту сёлетняга фестывалю на вольным паветры Bela-mus'09, — кажа Павал Кашырын, арганізатар фэсту. — Як гэта, на рок-фестывалі нельга піць піва і паліць? Таму мы вырашылі, што сёлета фэст правядзем у закрытым клубе. «Рэактар» — пасоўнае месца для такіх імпрэзаў: вялікая заля і добры гук».

Фестываль аднаго дня «Рок па вакацыях» быў надзвычай папулярны ў 90-х. Упершыню ён быў праведзены ў Парку Чалюскінцаў у 1993 годзе. Тады ідэю бавіцца ракэнролам і не сумаваць з нагоды сканчэння канікулаў і пачатку навучальнага году патрымалі сваёй прысутнасцю некалькі тысячаў студэнтаў і школьнікаў. Усяго адбылося 4 фэстывалі.

Удзел у фэсце бралі на піку сваёй папулярнасці «Мроя», «Уліс», Крама, «Новае Неба», «Рублёвая зона» і«Зарціпо». Цяжка паверыць: тады канцэрты нават здымала БТ. Фестываль «Рок па вакацыях» аднавілі ў 2008 годзе Год таму пад дахам КЗ «Мінск» спявалі «Крама», «Нейро дюбель», «Тарпач», «Куклы», «Грюнвальд», «Фляус и Кляйн», «Детидетей», «Уліс», «Кальмары», «Шпіталь Ф» і «Тлуста луста».

«Сёлета некаторыя гурты: NRM, J-Mopc i The Toobes з аб'ектыўных прычынаў не змогуць удзельнічаць, — дадае Кашырын. — Але мы запрашалі ўсіх найлепшых: ідэя была, каб выступілі тыя, хто адлюстроўвае найлепшыя ўзоры айчынный рок-музыкі».

ЛК

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць