Пуціна тэрмінова памянялі ў тэлевізары на Газманава, бо яго сталі абсвістваць? ВІДЭА
У сеціве з'явілася поўная версія таго фрагмента выступлення Пуціна, якое сёння ў жывой трансляцыі нечакана перарвалася песняй Алега Газманава. Падобна на тое, што трансляцыю тэрмінова адключылі, бо частка гледачоў пачала Пуціна абсвістваць.
Праз нейкі час пасля перарванага моманту — перарвалася ў тым месцы, дзе Пуцін стаў гаварыць пра адмірала Ушакова, — на відэазапісе сапраўды выразна чуваць свіст і выкрыкі.
Перад гэтым Пуцін выступаў вельмі няўпэўнена і пару разоў нават бачна, як ён збіўся.
Here’s the un-broadcast ending to Putin’s speech. pic.twitter.com/f9KuwlzMbP
Пасля раптоўнага перарывання трансляцыі ён выступаў зусім нядоўга, завяршыў прамову амаль адразу.
Пасля назіральнікі адзначылі, што Пуцін выступаў у куртцы італьянскай фірмы Loro Piana, якая каштуе паўтара мільёна расійскіх рублёў (па цяперашняму курсу каля 14500 даляраў).


Каментары