Свет

У гэтай краіне свету таксама вырашылі заблакаваць Telegram

Вярхоўны суд Бразіліі на запыт паліцыі вынес пастанову аб блакаванні Telegram на тэрыторыі краіны, паведамілі CNN Brasil і Globo. Пастанова аб блакаванні ўжо накіравана мясцовым лічбавым платформам і правайдэрам. У выпадку адмовы ад яго выканання ім пагражае штраф да 100 тысяч рэалаў (20 тысяч даляраў) у дзень, паведамляе Meduza.io.

Суд патлумачыў блакаванне тым, што Telegram не выканаў папярэднія судовыя пастановы. У сваю чаргу паліцыя паказала суду на тое, што Telegram «вядомы сваёй пазіцыяй адмовы ад супрацоўніцтва з судовымі і паліцэйскімі органамі ў некалькіх краінах», гаворыцца ў судовых дакументах.

Раней адміністрацыя месенджара па патрабаванні бразільскіх уладаў заблакавала шэраг каналаў, якія былі прызнаны, што распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю. У тым ліку канал аднаго з прыхільнікаў прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару — блогера Алана душ Сантуша, які знаходзіцца пад следствам па справе аб распаўсюдзе фэйкавых навін і нападзе на суддзяў.

Пры гэтым, як адзначае BBC News, месенджар не выканаў іншую частку пастановы суда, у тым ліку не дала інфармацыю аб манетызацыі і фінансавых ахвяраваннях канала блогера.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць