Культура22

Шымон Пэрэс — паэт-песеннік

Усе іпастасі ўраджэнца заходнебеларускага мястэчка, цяперашняга прэзідэнта Ізраілю Шымона Пэрэса цяжка пералічыць. Палітык, дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру… І вось цяпер уцялеснілася яшчэ адна: паэт-песеннік.

Пасля 60 гадоў працы на грамадскай ніве выяўлецца, што Пэрэс піша тэксты, частка з якіх перакладаецца на музыку.

Усё высветлілася 16 жніўня, калі ў тэль-авіўскім амфітэатры «Доган» сабраліся запрошаныя госці і зоркі ізраільскай сцэны, каб, святкуючы 86-ы дзень народзінаў прэзідэнта, выканаць песні на яго словы ў сучаснай поп-апрацоўцы.

Да таго ж Пэрэсу ўручылі ганаровую грамату прафесійнай саюза творцаў. Расчулены, Пэрэс сказаў, што канцэрт і грамата — найлепшы прэзент, які ён атрымаў на дзень нараджэння.

Не асабліва афішуючы аўтара, упершыню песню на словы Пэрэса выканала дзіва ізраільскай эстрады Яфы Ярконі яшчэ ў далёкім 1974 г. (Пэрэс тады быў міністрам абароны). Самая ж вядомая з прэзідэнцкіх песняў: «У Тэль-Авіве я быў падлеткам», што распавядае пра хлопца-правінцыяла, які ўпершыню трапляе ў «Белы горад». Нагадаем, у рэчаіснасці Пэрэс пераехаў у Тэль-Авіў з мястэчка Вішнева (цяпер вёска ў Валожынскім раёне), пражыўшы там першыя 12 гадоў свайго жыцця. Іўрыт Шымон пачаў вучыць яшчэ ў Беларусі ад свайго дзеда рабіна Цві Мельцэра, а таксама ад выпусніка валожынскай ешывы, нацыянальнага габрэйскага паэта Хаіма Нахмана Б'яліка, старанна штудуючы яго творы.

Як адзначае ізраільская крытыка вершы Пэрэса «дасціпныя і вытанчана-цнатлівыя».

Сёлета нават мае выйсці асобная кружэлка з песнямі на словы ізраільскага прэзідэнта. Адна з меркаваных назваў альбому - «Паседжанне ўраду». Як жартуе газета «Га-арэц», частка з песняў альбому, пэўна, была напісаная падчас такіх паседжанняў.

Цікава, калі б Шымон Пэрэс застаўся ў Беларусі, для каго з выканаўцаў беларускай эстрады ён пісаў бы сёння тэксты?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі10

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі10

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць