Грамадства

Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Больш за тыдзень у Баранавічах адбываюцца рэпрэсіі. Да мясцовых жыхароў прыходзяць з ператрусамі, іх затрымліваюць, а потым кідаюць на «суткі». Таксама ім «прапануюць» здаць «біяматэрыял».

Па словах тых, хто хадзіў, — там ім пагражалі зрабіць падазраванымі па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціўленне. Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы разглядзелі мінімум сем справаў па арт. 19.11 КаАП «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але, як адзначаюць затрыманыя, судоў было значна больш, паведамляюць праваабаронцы.

Судзяць усіх за рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў», за каментарыі, а таксама за фота, якія людзі дасылалі пасля рэферэндуму на платформу «Голас». 

Вядомыя вынікі толькі трох судовых пасяджэнняў: двух жыхароў арыштавалі на 5 і 9 сутак, а жанчыну пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічыняў (525 рублёў). Акрамя гэтага, у іх канфісковываюць тэлефоны. Рашэнні па адміністрацыйных справах выносяць суддзі Іна Паўлоўская, Мікалай Кміта і Сяргей Данільчык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць