Меркаванні

Як вайна зменіць свядомасць беларусаў? Гутарка з Лявонам Баршчэўскім

Напад Расіі на Украіну справакаваў у беларусаў шматлікія рэфлексіі — прычым не толькі ваеннага альбо палітычнага кшталту. Мы задумваемся пра нацыянальную свядомасць і нашу нацыянальную будучыню. Пра змены для беларусаў, які нясе цяперашні крызіс, «Наша Ніва» пагутарыла з выбітным педагогам ды інтэлектуалам Лявонам Баршчэўскім.

«Наша Ніва»: Як адаб'ецца крызіс, выкліканы ваеннымі наступствамі, на свядомасці ды самасвядомасці беларусаў? Украінцаў вераломны напад Расіі згуртаваў. А што будзе з намі?

Лявон Баршчэўскі: Гэта найперш залежыць ад саміх беларусаў.

Ва ўмовах акупацыі, у якіх цяпер (а фактычна — ужо досыць даўно, калі казаць не пра вайсковую, а пра духоўную акупацыю) знаходзімся, ва ўмовах, калі для беларусаў любой канфесіі і палітычнай арыентацыі — або праеўрапейскай, або прарасійскай — не застаецца іншага выбару, як любіць сваё. А бясспрэчна сваё ў нас — гэта беларускія мова і культура. Не бачу іншага апірышча для суайчыннікаў, каб дамагчыся сапраўднай незалежнасці і эканамічнага росквіту краіны.

За апошнія гады з Беларусі вымушана выехалі дзясяткі тысяч людзей, прыгожых і адважных. Але колькі школ з беларускай мовай навучання для сваіх дзетак (ды хоць бы курсаў вывучэння мовы і гісторыі), колькі выдавецтваў кніг на роднай мове, колькі новых музычных гуртоў, мастацкіх выставаў (не кажу пра галерэі) яны там арганізавалі?

Прыклады, безумоўна, ёсць, але абсалютна адзінкавыя. Дый у самой Беларусі, дзе гэтым займацца цяпер вельмі няпроста, небяспечна, але мажліва, неабходнага зруху ў галовах усё яшчэ няма. Няхай сабе забаранілі «Мову нанова», але ж можна займацца гэтым у сваіх кватэрах, на лецішчах ці дзе яшчэ.

Беларускі гуманітарны ліцэй у няпростых варунках пратрымаўся трыццаць гадоў, а колькі такіх ліцэяў або гімназій, універсітэтаў стварылі беларусы за гэты час?

Няхай вы не напішаце на роднай мове цікавую або проста карысную кнігу. Але ж вы можаце наведаць кнігарні ці звярнуцца да незалежных кнігароў, што ўсё яшчэ засталіся, і раскупіць там усяго Караткевіча, Быкава, Брыля, Арлова, Тарасава, Хадановіча або Бахарэвіча (спіс можна доўжыць і доўжыць). Не кажу ўжо пра цудоўныя дзіцячыя або перакладныя кнігі, ці проста даведачныя выданні па-беларуску.

Лявон Баршчэўскі: У наш час можна весці эфектыўныя інфармацыйныя або, калі хочаце, культурніцкія войны ды ў іх перамагаць

«НН»: Прынцып «абы не было вайны«, як тая мантра, перадаваўся з генерацыі ў генерацыю пасля Другой сусветнай вайны. З чым жыць цяпер людзям і як успрымаць тое, што знішчылася ўстаноўка ўсяго жыцця? І што бацькам можна прапанаваць моладзі ў якасці такой устаноўкі цяпер?

ЛБ: Прынцып гэты — не самае горшае, што ёсць у галовах у розных пакаленняў беларусаў. Памятайма, што ў канцы ХІХ стагоддзя беларусаў было 10 мільёнаў, а цяпер іх нават столькі няма. Яшчэ адной крывавай (пра ядзерную не кажу) вайны мы проста не вытрымаем! Але цяпер жа паняцце «вайны» істотна пашырылася. У наш час можна весці эфектыўныя інфармацыйныя або, калі хочаце, культурніцкія войны ды ў іх перамагаць! І пакаленне дзяцей і ўнукаў, па вялікім рахунку, куды больш здольнае да гэтага, чым генерацыі бацькоў і дзядоў.

Не я першы кажу тут, што трэцяя сусветная інфармацыйная вайна ўжо даўно пачалася, а

ўкраінцы праліваюць кроў не толькі за свой будучы дабрабыт, а і за права размаўляць, вучыцца па-ўкраінску, слухаць якасную ўкраінскую музыку. Паглядзіце: не паспелі псеўдарэспублікі на ўсходзе Украіны абвясціць сваю нібыта незалежнасць, як там у школах ужо скасоўваюць вывучэнне ўкраінскай мовы і літаратуры, гісторыі Украіны.

Нам пад узмоцненай акупацыяй давядзецца неўзабаве таксама сутыкнуцца з аналагічнымі крокамі марыянеткавых уладаў у дачыненні да беларускіх мовы і літаратуры (хоць яны ў нашых школах і цяпер вывучаюцца далёка не на належным узроўні).

Мне давялося пабываць на пасяджэннях у Заводскім судзе па справе нашаніўцаў, выдатных асоб Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча. 

Нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па два з паловай гады калоніі

Адтуль вынес цвёрдае перакананне, што іх спрабуюць ізаляваць на чарговыя амаль паўтара года ад беларускага грамадства не за нейкія фінансавыя рэчы («шкода», нібыта нанесеная нейкім арганізацыям, імі даўно ўжо кампенсаваная), не.

Прысуд выпісаны выключна за тое, што часопіс «Наша Гісторыя» нашмат лепш выкладаў айчынную і сусветную гісторыю, чым гэта робіцца ў абсалютнай большасці школ і ўніверсітэтаў на тэрыторыі рэспублікі. А эфектыўная «Наша Ніва» змусіла чытаць вартыя даверу навіны на беларускай мове вельмі вялікую аўдыторыю нашых суайчыннікаў і тут, і за мяжою!

Вось і ў астатнім:

эфектыўнае і больш прагматычнае пакаленне сённяшніх дваццаці-, трыццаці— і саракагадовых павінна павесці за сабой старэйшых, паказаць ім, што ніякія ідэалагічныя ўстаноўкі не могуць і не павінны захінаць сабою рэальнае, не «тэлескрынкавае» жыццё!

«НН»: Адчуванне віны за тое, як паводзіць сябе Беларусь падчас канфлікту — як з ім нам жыць далей і ці варта ўвогуле дапускаць яго ў свядомасць?

ЛБ: Кожнаму з нас так або іначай даводзіцца перажываць адчуванне, пра якое вы кажаце. Яно ёсць. Але велізарным і ўсёабдымным быць не павінна. У кожным разе, вінаватыя не мы адны. Вядома, я ўсёй душою ўсё жыццё падтрымліваў і падтрымліваю нацыянальна-вызваленчыя рухі ў любой краіне свету. А ва Украіне, якую асабліва люблю, і пагатоў. Захапляюся якраз тым пакаленнем «дзяцей і ўнукаў», якое ўзяло на сябе адказнасць і найбольшы цяжар бараніць жыццё ў нашых паўднёвых суседзяў.

Дык вось. Маё ўласнае стаўленне да вайны адлюстраванае ў заяве, якую разам з яшчэ сямю дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12-га склікання, прыняў у канцы лютага і якую па сёння можна знайсці на сайце «Народнай волі». Але я сфармулюю свае некалькі пытанняў да братоў-украінцаў, і няхай яны мяне зразумеюць і не крыўдзяцца.

Лявон Баршчэўскі: Пакаленне сённяшніх дваццаці-, трыццаці— і саракагадовых павінна павесці за сабой старэйшых

Якая была рэакцыя прэзідэнта, абсалютнай большасці парламента ды й вялікай часткі грамадства Украіны, калі ў красавіку 1995 года ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета былі люта збітыя мы, тагачасныя дзейныя дэпутаты Вярхоўнага Савета, і неўзабаве фактычна неканстытуцыйным шляхам усталявана аўтарытарная, недэмакратычная ўлада? Якім чынам актыўная Украіна ў сваёй абсалютнай большасці рэагавала на знікненне палітычных апанентаў тутэйшага рэжыму, на знішчэнне незалежных СМІ, на падзеі ў Мінску 19 — 25 сакавіка 2006 года і 19 снежня 2010 года? Ці належным чынам адрэдагавалі ўлады Украіны на беспрэцэдэнтнае затрыманне (і спробу дэпартацыі!) падчас літаратурнага фестывалю ў Мінску ў лютым 2017 года аднаго з самых выбітных украінскіх творцаў сучаснасці харкаўчаніна Сяргія Жадана?

Мы, вядома, вельмі ўдзячныя ўкраінскім уладам розных узроўняў за тое, што яны прынялі вялікую колькасць нашых суайчыннікаў у сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да іх цягам апошніх гадоў. Але ці далучылася тады паўнавартасна Украіна (якая цяпер законна патрабуе еўрапейскіх санкцый да тых, хто спрабуе нішчыць яе свабоду і не залежнасць) да аналагічных захадаў у дачыненні да тых, хто стаіць за палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі?

Ці спыніўся ў 2020 годзе гандаль афіцыйнай Украіны (ну, напрыклад, нафтапрадуктамі, электраэнергіяй, алкаголем або і прадуктамі харчавання не першай патрэбы) з беларускімі вытворцамі, што фактычна фінансавалі гэтыя рэпрэсіі?

Урэшце, цяпер украінскія ўлады адназначна называюць Беларусь краінай-агрэсарам, а прытым не разарвалі з афіцыйным Мінскам дыпламатычных адносінаў? Не хачу, асабліва ў гэтай сітуацыі, нікога ні называць, ні вінаваціць, але няхай кожны з нас, беларусаў, падумае пра сваё адчуванне віны ў залежнасці ад таго, як ён (або яна) адкажа на сфармуляваныя мною пытанні.

Маё ж асабістае адчуванне віны палягае, хутчэй, у тым, што цягам свайго ўжо досыць доўгага жыцця так і не дамогся, каб у нас была беларуская адукацыя, каб жывая беларуская мова не знаходзілася ў паўпадпольным стане, каб беларуская палітыка рабілася па-беларуску і ў наўпроставым, і ў пераносным значэнні гэтага слова.

Вось калі б нам гэта ўдалося хоць бы ў такой ступені, як украінцам, сапраўды не меў бы адчування віны перад імі. Аднак жа, пакуль жывём мы, пакуль у Беларусі яшчэ нехта шануе Купалу, Багдановіча, герояў БНР, Геніюш, Быкава, Вольскага або Арлова, нічога яшчэ не страчана! Дакладней, страчана шмат, але не ўсё!

«НН»: Што нельга прапусціць у гэты складаны час, каб не застацца «беларусамі мінулага»? Калі скончыцца вайна, што, на вашую думку, перш за ўсе трэба зрабіць кожнаму беларусу?

ЛБ: Трэба думаць Беларуссю, гаварыць, пісаць, маліцца па-беларуску. Ствараць Беларусь суцэльную, паўсюдную і сучасную. І гэта, незалежна ад таго, калі скончыцца вайна. Бо яна, па вялікім рахунку, ужо не скончыцца ніколі.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў6

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру17

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства4

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў6

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →