Свет

ЗША і Вялікабрытанія пра магчымыя дамоўленасці з Расіяй: Важныя не словы, а справы

Услед за заявамі кіраўніка расійскай дэлегацыі на перамовах з Украінай Уладзіміра Мядзінскага аб тым, што, маўляў, «Расія зрабіла два велізарныя крокі да міру», дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сказаў, што «пакуль не бачыў нічога, што паказвае на эфектыўны рух наперад, таму што мы не бачылі прыкметаў рэальнай сур'ёзнасці», паведамляе Бі-бі-сі.

Энтані Блінкен. Фота: E. Blaževič/LRT

Пра гэта дзяржсакратар ЗША заявіў на прэс-канферэнцыі ў Марока, дзе ён знаходзіцца з візітам. «Ёсць тое, што Расія кажа, а ёсць тое, што Расія робіць, — падкрэсліў Блінкен. — Мы сканцэнтраваныя на апошнім».

Прадстаўнік брытанскага прэм'ер-міністра выказаўся аналагічна: «Мы будзем судзіць Пуціна і ягоны рэжым не па словах, а па справах».

«Мела месца некаторае скарачэнне расійскіх абстрэлаў вакол Кіева, шмат у чым дзякуючы таму, што ўкраінскія сілы паспяхова адбіваюць расійскія наступы на паўночны захад ад горада. Але баі працягваюцца. У Марыупалі і іншых месцах моцныя абстрэлы працягваюцца.

Мы не жадаем убачыць нічога меншага, чым поўны вывад расійскіх сілаў з украінскай тэрыторыі», — дадаў прэс-сакратар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць