Культура22

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон

Музею стала цесна ў гістарычных мурах дарэвалюцыйнага будынка — няма дзе ўшанаваць «сучаснасць» сілавога ведамства, таму вырашылі прыбудаваць да яго трохпавярховы шкляны корпус. Забарону будаваць у гэтым месцы гатовае аператыўна дапамагчы вырашыць Міністэрства культуры, якое мусіла б гэтую забарону адстойваць.

Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7, дзе размяшчаецца музей МУС Беларусі. Фота: Wikimedia Commons

Дом нумар 7 па вуліцы Гарадскі Вал у Мінску — гэта дарэвалюцыйны двухпавярховы цагляны будынак у стылі мадэрн, узведзены ў 1914 годзе. 

Пасля вайны тут была сталовая Міністэрства ўнутраных спраў, размешчанага цераз дарогу, а цяпер — музей гэтага ведамства. 

Экспазіцыя музея МУС Беларусі. Фота: Яндэкс Карты
Экспазіцыя музея МУС Беларусі. Фота: Яндэкс Карты

Але экспанатам і амбіцыям ведамства ў старых пакоях відавочна не хапае месца. МУС запланавала рэканструкцыю, якая прадугледжвае ўзвядзенне на месцы цяперашняга гаспадарчага навеса, пад якім стаіць рарытэтная аўтатэхніка, новага трохпавярховага корпуса.

Апетыт сілавікоў прапісаны ў заданні на праектаванне даволі дэталёва. На першым, самым маленькім паверсе (80 м2) павінна з'явіцца пляцоўка для ўрачыстых мерапрыемстваў. На другім паверсе плошчай 120 м2 размесціцца прасторная «зала сучаснасці», якая будзе злучацца непасрэдна з гістарычным будынкам музея. На трэцім — абсталююць службовыя кабінеты для супрацоўнікаў. Каб прыбудова выглядала максімальна сучасна, праектантам загадалі шчодра выкарыстаць шкло і празрыстыя канструкцыі на ніжніх ярусах.

Навес для рэтрааўтамабіляў побач з музеем МУС, на месцы якога хочуць узвесці прыбудову. Фота: Яндэкс Карты
Праз тое, што будынак размешчаны літаральна ў двары пасляваеннай забудовы, умовы для пашырэння вельмі абмежаваныя. Фота: Яндэкс Карты

Праўда, на шляху міліцэйскіх будаўнічых планаў паўстала заканадаўства. Рэч у тым, што тэрыторыя вакол помніка мадэрну мае афіцыйны статус зоны аховы ландшафту.

Міністэрства культуры прадэманстравала ўзорную бюракратычную пакорлівасць. У афіцыйным лісце намеснік міністра культуры Сяргей Саракач прызнаў, што паводле Кодэкса аб культуры будаўніцтва ў гэтай ландшафтнай зоне сапраўды забаронена.

Схема зон аховы гістарычнай культурнай каштоўнасці, якія замінаюць сілавікам узвесці прыбудову да свайго музея. Фота: з тэндарнай дакументацыі

Аднак чыноўнік адразу ж дадаў, што яго ведамства прынцыпова не пярэчыць супраць узвядзення новага корпуса для МУС. Выхад Мінкульт прапанаваў выключна просты: калі закон забараняе будаваць у ахоўнай зоне, значыць, трэба проста перамаляваць гэтыя зоны. Больш за тое, культурнае ведамства паабяцала максімальна аператыўна і без затрымак узгадніць новы праект, як толькі паперы паступяць ім на стол.

Атрымаўшы зялёнае святло і абяцанні хуткай дапамогі, Дэпартамент фінансаў і тылу МУС абвясціў тэндар на распрацоўку новага праекта зон аховы, які мусіць юрыдычна апраўдаць з'яўленне шкляной прыбудовы ўшчыльную да гістарычнага будынка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • бабруйчанін
    16.04.2026
    Пасля будзе " кунтскамера" як у Піцерленонградзе ? Ці пад нешта іньшае пойдзе
  • Фандавік
    16.04.2026
    Дэвіз музея "інагда не да законаў" павінен вісець на ўваходзе

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць