Грамадства

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

У Беларусі плануюць выкарыстоўваць сістэму са штучным інтэлектам, якая будзе папярэджваць кіроўцаў пра жывёл на дарогах. Гэта распрацоўка спецыялістаў прадпрыемства «Белсувязь». Яе галоўная мэта — зменшыць колькасць аварый, звязаных з выхадам дзікіх жывёл на праезную частку, паведамляе News.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Сістэма працуе з дапамогай інфрачырвоных датчыкаў і камер, якія навучаныя распазнаваць сілуэты жывёл. Калі побач з дарогай з’яўляецца звер, сістэма фіксуе гэта і перадае сігнал на дарожныя табло. У выніку кіроўцы атрымліваюць папярэджанне прыкладна за 250 метраў да небяспечнага ўчастка.

Тэхналогію ўжо пратэставалі ў Рэчыцкім раёне на трасе М-10, дзе часта сустракаюцца буйныя жывёлы. За час выпрабаванняў сістэма зафіксавала дзясяткі такіх выпадкаў, але аварый на гэтым участку не адбылося.

Зараз распрацоўшчыкі працягваюць удасканальваць сістэму, каб яна лепш працавала ў розных умовах надвор’я — падчас дажджу, снегу і туману.

У найбліжэйшы час такую сістэму плануюць усталяваць яшчэ на адной трасе ў Валожынскім раёне, а ў будучыні — пашырыць на іншыя дарогі краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць