Грамадства2020

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку

Мастачка, паэтка і грамадская дзеячка з Нясвіжа Наталля Бордак, якую шмат хто ведае пад псеўданімам Наталка Хвоя, распавяла «Салідарнасці» пра былую спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву, якая спачатку таямніча знікла з Польшчы, а пасля, выглядае, апынулася ў Беларусі.

Наталля Бордак

— Некаторыя агульныя знаёмыя не вераць ні ў цяперашнія фота, ні ў тое, што пішуць зараз пра Анжаліку.

У 2020‑м яна ладзіла акцыю на роварах са сцягамі па парку. А пасля, былі ў доме яе маці, Анжаліка запрасіла. Дом добры, прыгожа вакол, гарбату пілі. Неяк цяжка ўявіць, што яна магла аказацца са спецслужбаў.

— Але ж дзве кватэры ад яе імя нібыта набылі нядаўна

— Дзіўна ўсё гэта, загадкава. Калі ў Анжалікі была свая кватэра, якую спачатку апячаталі ворганы, потым вярнулі, — тады навошта яшчэ дзве? І чаму не паказваюць па БТ? Пакажыце ўжо жыўцом!

Нібыта звоніць бацьку, размаўляе, а ён Анжаліцы патэлефанаваць не можа. Дзіўная гісторыя, цьмяная, заблытаная — у Нясвіжы падазрона ставяцца да ўсяго гэтага.

Першы раз Анжаліку пабачыла напрыканцы лета 2020‑га на мітынгу, калі людзі сабраліся насупраць палаца Радзівілаў. Тады ж асабіста і паразмаўляла з ёй. У той час Мельнікава смела выказвалася ў адрас дзеючага рэжыму, і пра фальсіфікацыю выбараў, і пра далейшыя дзеянні, і шмат іншага.

Калі Анжаліку засудзілі, яна з сям’ёй адразу з’ехала. Пісала, што яе папярэдзіла знаёмая. Жонка міліцыянта.

Я з Анжалікай нейкі час яшчэ перапісвалася. І разам былі ў чаце «Свободный Несвиж», у мяне яшчэ застаўся скрын фота ад 8 сакавіка 2021-га: «Павіншуем нашых актыўных змагарак!» 

Адзін час Анжаліка нават спрабавала дапамагчы. У 2020-м, калі мяне забралі, напісала пра гэта ў фэйсбуку.

Пасля маіх содняў, ведаючы, што жывем на адну маю пенсію, бо сыноў пазвальнялі, Анжаліка запосціла на сваёй старонцы ў сацсетцы некалькі маіх карцін. Хтосьці нават адгукнуўся і набыў.

— Вы распавядаеце пра мітынгі ды падтрымку Анжалікі. Але ж хтосьці падумае, што калі яна ўжо атрымала заданне, то і паводзіла сябе адпаведна. Ажно з 2020-га.

— Дык мы і на суд да Анжалікі прыходзілі, чалавек 20 сабралася. І відэа было, але ж яе старонка пачышчаная, выдаленыя і відэа, і фотаздымкі. Не ведаю з якога часу, напэўна ж, сама павыдаляла. Калі той суд перанеслі, бо шмат людзей прыйшло, Анжаліка выйшла на прыступкі, ды рэзка раскрытыкавала і працу суда. Выказала ўсё, што хацела ў бок супрацоўнікаў ворганаў. Адзін з якіх настойліва прасіў разыйсціся.

Памятаю, што на старонцы Анжалікі былі фотаздымкі, дзе яна са сваёй маці на фоне мора. І з дачкой быў фотаздымак, калі малодшая ў Беластоку ў школу пайшла, прыгожыя такія.

Прыкра, што гісторыя атрымалася вельмі бруднай. Нібы падмянілі жанчыну: я ж ведала зусім іншую Анжаліку — спагадлівую (прынамсі, так выглядала), прамалінейную, актыўную. Дакладна, стаіш, як на раздарожжы, не ведаючы — верыць ці не?

Калі Анжаліка ўжо ў Беластоку жыла, то больш холадна мне адказвала. А потым і ўвогуле выдаліла. І з чата, і з тэлеграма, вясной 2021-га.

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года. У апошні раз яе бачылі на Шры-Ланцы, куды ў той жа час прыязджаў Аляксей Лабееў — 32‑гадовы мужчына, з якім у Мельнікавай былі адносіны і які з’яўляецца, як высветлілі журналісты, супрацоўнікам Упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ.

Каментары20

  • Тьма египетская
    16.04.2026
    В новейшей истории Беларуси много мутных персонажей. Вспомните хотя бы банкиршу Винникову, непонятным образом перенесшуюся из тюрьмы в Лондон.
  • Аскольд
    16.04.2026
    ну конечно же «как подменили». Поддавшись на «сладкие речи» гэбэшников (а как мы видим, от тех кому предлагают сотрудничество, что предлагают и свободный въезд в Беларусь, и прекращение уголовных дел, и другие плюшки ) ты попадаешь в сети после чего уже себе не принадлежишь (Протасевич, Воскресенский и ряд других манкуртов), ты теперь чужой для всех сторон и на этом можно ой как сыграть и «веревки вить» с таких персонажей. Ей теперь запрещено свободно общаться, она теперь будет показываться где то только под строгим надзором кураторов из КГБ и мнимая таинственность оттуда же. Причем, с большой долей вероятности, работа на спецслужбы , это ее осознанный выбор (рычагов давления, как видим, достаточно, те же родители оставались в Беларуси). Идя в политику необходимо заранее осознавать риски для себя и родственников, иначе все закончится плохо.
  • Сыщик
    16.04.2026
    Ключевые слова " ...а потом и вовсе удалила....". Объект перестал быть полезным. Удивляюсь людям их РБ.

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра для рамонту моста каля плошчы Перамогі закрыюць праспект Незалежнасці. Як доўга будуць гэтыя нязручнасці ў сталіцы?2

Мама студэнткі-выдатніцы расказала пра выдаткі на выпускны15

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі4

Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні3

У Малі паўстанцы і джыхадзісты атакавалі пазіцыі расійскага Афрыканскага корпуса

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску8

«Збаў цябе Госпад!» У Гродне 17‑гадовы Дзяніс уратаваў свайго аднагрупніка4

«Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне1

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць