Свет

Зяленскі Радзе Бяспекі ААН: Трэба пасля вайны абмяркоўваць рэформу сусветнага парадку

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы сёння ў Радзе Бяспекі ААН, прапанаваў правесці міжнародную канферэнцыю ў Кіеве па рэфармаванні міжнароднага права і міжнароднага парадку.

Зяленскі адзначыў у сваім выступленні:

«Але галоўнае, што сёння самы час трансфармаваць сістэму, стрыжнем якой з’яўляецца ААН. Каб гэта зрабіць, прапануем склікаць глабальную канферэнцыю. І мы просім зрабіць гэта ўжо ў мірным Кіеве, для таго, каб вызначыцца».

«Цяпер цалкам відавочна, што мэты, якія закладаліся ў Сан-Францыска ў 1945 годзе пры стварэнні глабальнай міжнароднай арганізацыі бяспекі, — не дасягнутыя. І дасягнуць іх без рэформаў немагчыма», — адзначыў Зяленскі.

Па словах Зяленскага, Рада Бяспекі ААН павінна прыняць рашэнні, якія прывядуць да міру ва Украіне. Калі арганізацыя не можа гэтага зрабіць, то ёй варта «адхіліць Расію» ад удзелу ў Радзе Бяспекі. Бо Масква блакуе рашэнні, звязаныя з яе дзеяннямі.

«Ці паказаць, як вы можаце перафарматаваць. Або калі ваш цяперашні фармат безальтэрнатыўны і выхаду няма, то далей толькі самароспуск», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot7

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве19

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла5

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць