Свет

Пяскоў пракаментаваў паведамленні аб тым, што Масква хацела забіць Зяленскага

Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленні аб тым, што Расія хоча ліквідаваць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта афіцыйны прадстаўнік Крамля заявіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу LCI.

— Не, гэта няпраўда. Мы не гаворым аб забойстве каго б то ні было, не. Гэта дакладна няпраўда. Мы не гаворым аб акупацыі Украіны, — сказаў Пяскоў, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Ён заявіў, што «Масква хоча пакласці канец ваеннай аперацыі і зацікаўленая ў тым, каб Зяленскі пагадзіўся на вылучаныя на расійска-ўкраінскіх перамовах ўмовы».

— Праз перамовы мы хочам пакласці канец ваеннай аперацыі, — сказаў Пяскоў.

У першыя дні пасля нападу на Украіну асабіста Уладзімір Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў зрынуць законна абраныя ўлады краіны, называў кіраўнікоў Украіны «наркаманамі і неанацыстамі». У першы ж дзень украінскія сілавікі ліквідавалі некалькі штурмавых груп, якія прабіваліся ў цэнтр Кіева.

Пра план Масквы знішчыць кіраўніцтва Украіны, а пасля акупацыі краіны вынішчыць нацыянальныя эліты паведамляла заходнія разведкі, якія ў астатнім з вялікай дакладнасцю загадзя інфармавалі ўрады сваіх краін і СМІ аб плане расійскай аперацыі.

Калі стала ясна, што бліцкрыг не ўдаўся і нават Кіеў узяць не ўдаецца, рыторыка Масквы змянілася.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць