Грамадства

Што вядома пра маладзечанца, якога трымаюць у турме з анкалогіяй чацвёртай стадыі за каментарыі

Восенню 2020 года ў 27-гадовага маладзечанца Паўла Кучынскага знайшлі анкалогію. Афіцыйны дыягназ: класічная лімфома Ходжкіна. Хлопец прайшоў некалькі курсаў лячэння, але хвароба прагрэсавала. У студзені 2022-га ён павінен быў ехаць у Бараўляны на чарговы курс хіміятэрапіі, але яго затрымалі за каментарыі ў інтэрнэце — спачатку на тры гадзіны, потым на трое сутак, але так і не выпусцілі. Стан здароўя мужчыны за кратамі толькі пагаршаецца, і сваякі б’юць трывогу: Павел можа не дачакацца нават суда.

Павел Кучынскі. Фота: архіў сям'і.

Сястра Паўла Яна распавяла пра яго стан, адпіскі следчых і пракуратуры і пра маці, якая пастарэла за гэтыя месяцы, як за гады.

Яна — малодшая сястра Паўла. Дзяўчына расказвае, што вялікая частка іх жыцця прайшла пры касцёле — там яны знаходзілі сяброў, праводзілі выхадныя. Павел скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, граў у ансамблі на ўдарных. Хлопец вельмі любіць чытаць і гуляць у настолкі.

«Пасля навучання брат працаваў на «Інтэграле». Да таго, як захварэў, актыўна вучыў нямецкую мову і збіраў грошы, бо хацеў паспрабаваць паехаць за мяжу і там папрацаваць. Але ў яго выявілі анкалогію: чацвёртая стадыя, другая група інваліднасці, і ён большую частку часу паміж лячэннем праводзіў з сям’ёй. Жыў з бабуляй і дзядулем недалёка ад Маладзечна», — расказвае Яна.

Яна з Паўлам на прысязе. Хлопец служыў у памежных войсках

Паўла ўзялі «за каментарыі ў тэлеграм-каналах». Папярэдне яго абвінавачваюць у абразе двух суддзяў, Лукашэнкі, супрацоўніка РАУС, а таксама ў пагрозах суддзям і Лукашэнку. У справе фігуруе цэлы шэраг артыкулаў: 361, 364, 368, 369 КК.

«Наколькі я ведаю, за гэты час выявілі ажно 18 выпадкаў па гэтых чатырох артыкулах. Недзе ў рэгіянальных чаціках каментарыі пакідаліся, можа, яшчэ дзе. Дарэчы, затрымалі яго менавіта ў Маладзечне па прапісцы: ён заехаў да маці, можа, на якіх паўгадзіны, не быў да гэтага дома некалькі месяцаў. Прыйшлі з ордэрам на вобшук, агледзелі кватэру і тэлефоны нашы. Цяпер ён у жодзінскай турме, апошні раз быў у Маладзечне, калі праводзіліся следчыя дзеянні».

Нягледзячы на пазітыўныя лісты ад Паўла (якія хоць і ідуць з Жодзіна некалькі тыдняў, але прыходзяць), дзе ён расказвае, што сядзіць з добрымі людзьмі, і на тое, што хлопцу даюць лекі, сям’я б’е трывогу: яго стан у турме стаў яшчэ горшым, яму патрэбная хіміятэрапія. Гэта пацвердзіла нядаўняе абследаванне ў Бараўлянах — сваякі дамагліся, каб Паўла туды звазілі. 

«У маці матулінага мужа таксама выявілі анкалогію на чацвёртай стадыі, як у Пашы. Яна адмовілся ад лячэння і памерла за паўгода. І гэта было вельмі пакутліва. Маці ўсё гэта бачыла, і таму вельмі цяпер перажывае. За гэтыя некалькі месяцаў з моманту затрымання Пашы яна вельмі пастарэла — імкліва пагаршаецца візуальна. Яна стараецца трымацца, кажа: «Я ж не зраблю Пашы лепей, калі буду плакаць». Але ёй даецца ўсё гэта цяжка», — дзеліцца Яна.

І Маладзечанскі раённы аддзел СК, і раённая пракуратура адмовілі ў змяненні меры ўтрымання Паўла на больш мяккую, нягледзячы на стан здароўя. Аргумент: «Няма падстаў і абвінавачаны можа перашкодзіць папярэдняму расследаванню»

«Калі Паша захварэў, ён перастаў хадзіць кудысьці, усё дома быў, вельмі выпаў. І вось толькі апошнія некалькі месяцаў здавалася, што яму стала лепш маральна, а тут яго затрымалі… Не ведаю, як ён дасць усяму рады… Калі маці прывезла вынікі абследавання следчай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён не скардзіцца. Ëн, можа, і не скардзіцца, і нам спецыяльна нічога дрэннага не піша ў лістах, але абследаванне сведчыць, што яго стан пагоршыўся, пачаліся запаленчыя працэсы, патрэбная хімія, уколы. У турме ніхто не зможа забяспечыць нармальнае лячэнне».

Апошнія рэкамендацыі дактароў

Чытайце таксама:

«У тых, хто распачаў яе пераслед, не была задаволеная прага помсты». Гутарка з мужам журналісткі Андрэевай, якую цяпер абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць