Свет

Украіна прапанавала ўвесці «іранскую мадэль» санкцый супраць расійскага газу. Што гэта такое?

Гэта азначае, што расійскі газ будзе ісці ў Еўропу, але аплата за яго будзе паступаць не наўпрост у Расію, а на спецыяльныя дэпазітныя рахункі ў еўрапейскіх банках. Так будзе працягвацца да таго часу, пакуль РФ не выканае пэўныя ўмовы. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Украіны Яраслаў Дземчанкаў.

Дземчанкаў адзначыў, што расійскі трубаправодны прыродны газ замясціць найбольш складана, бо ён складае 40% агульнага імпарту ЕС.

Ён папракнуў ЕС і, у прыватнасці Германію, за тое, што там «вельмі доўга цэментавалі міф пра тое, што Еўропа памрэ без расійскіх энергарэсурсаў».

Паводле яго слоў, сітуацыя зусім іншая — «расійская энергетыка памрэ без Еўропы».

«Без еўрапейскага рынку расіянам трэба будзе спыніць свае газавыя радовішчы, закансерваваць іх, а потым, калі яны стануць іх аднаўляць, будзе страчана 70% газавых радовішчаў. Таму калі Пуцін вырашыць зблефаваць і спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, ён проста разбурыць сваю газавую інфраструктуру», — заявіў намеснік міністра энергетыкі Украіны.

На думку Дземчанкава, Еўропа здольная цалкам адмовіцца ад звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з Расіі. Летась доля агульнай пастаўкі расійскага ЗПГ складала менш за 8% сусветных паказчыкаў. Амаль палова з гэтага імпартавалася ў Еўропу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць