Надвор'е

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Складана паверыць, але гэта факт.

Фота: Lookby.media

У суботу яшчэ будзе халодна. Ноччу -12..-17°С, пры праясненнях -18..-21°С, у паўднёва-заходніх раёнах -9..-11°С, максімальная днём складзе ад -5°С па паўднёвым захадзе да -14°С па паўночным усходзе краіны. 

У нядзелю ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём па паўднёвым захадзе з мокрым снегам. У асобных раёнах чакаецца слабая мяцеліца, днём месцамі па паўднёвым захадзе слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу будзе ад -10°С па паўднёвым захадзе да -25°С па паўночным усходзе краіны, максімальная днём -8..-15°С, месцамі па паўднёвым захадзе і поўдні -2..-7°С.

У панядзелак на тэрыторыю краіны чакаецца перамяшчэнне актыўных франтальных раздзелаў з поўдня Еўропы, і паступленне ў дзённы час цёплых паветраных мас міжземнаморскага паходжання. Воблачна.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом), днём месцамі па поўначы краіны чакаецца моцны снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі завіруха (уначы слабая, днём умераная).

Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -2°С па паўднёвым захадзе да -17°С па паўночным усходзе, максімальная днём будзе ад -8°С па паўночным усходзе да +3°С па паўднёвым захадзе і поўдні Беларусі.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць