Грамадства

Без еўрапейскіх грошай: што будзе з беларускімі дарогамі і вадой?

Траціна беларускіх дарог не адпавядае нормам. Раней праекты па іх абнаўленні фінансавалі еўрапейскія фонды. Цяпер бюджэту прыйдзецца спраўляцца самастойна, піша выданне «Беларусы і рынак».

Пасля палітычнага крызісу ў 2020 годзе міжнародныя інвестыцыйныя фонды адмовіліся заключаць з Беларуссю новыя дагаворы фінансавання (толькі Сусветны банк зрабіў выключэнне і запусціў праект дапамогі Беларусі ў барацьбе з Covid-19). У 2022 годзе адбыўся новы віток эскалацыі напружанасці ў адносінах, і міжнародныя структуры перасталі прадастаўляць фінансаванне нават па ўжо распачатых праектах.

А менавіта на грошы заходніх фондаў у Беларусі ў апошнія гады праводзілася будаўніцтва і рэканструкцыя сістэм водазабеспячэння і каналізацыі, дарожнай інфраструктуры і рэалізоўваліся праекты ў галіне энергазберажэння.

Пытанне, як развіваць ці хаця б падтрымліваць у парадку камунальную інфраструктуру без еўрапейскіх грошай, было узнятае на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. «Як будзем завяршаць рэканструкцыю і будаўніцтва гэтых аб'ектаў?» — спытаў ён.

Ці важным быў уклад еўрапейскіх фондаў?

Усяго з 2008 года Беларусь атрымала праз еўрапейскія механізмы і Сусветны банк каля 5,3 млрд еўра (пазык і бязвыплатнай дапамогі).

Пік фінансавання прыйшоўся на 2019 год. Тады прыцягнутыя сродкі склалі больш за 2% беларускага ВУП або больш за 13% расходнай часткі дзяржаўнага бюджэту. Планавалася, што ў 2020 годзе фінансаванне значна вырасце. Але, па вядомых прычынах, не склалася.

Прывядзём прыклады фінансавання інфраструктурных праектаў у 2019 годзе (для Сусветнага банка сумы прыведзеныя за 5-гадовы перыяд).

Еўрапейскі інвестыцыйны банк:

— рэканструкцыя дарог М6 і М7 — 110 млн еўра;
— праекты ў галіне энергетыкі (ўстаноўка цеплагенератараў; якія працуюць на біямасе, рэканструкцыя цеплатрас і ўцяпленне шматкватэрных жылых дамоў) — 90 млн еўра.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця:

— развіццё гарадской інфраструктуры — 234 млн еўра;
— рэканструкцыя дарог — 322 млн еўра.

Сусветны банк (з 2014 года па 20 гады):

— энергетыка і энергазабеспячэнне — 356 млн еўра;
— дарожная інфраструктура — 270 млн еўра;
— гарадское водазабеспячэнне — 191 млн еўра.

Пасля разрыву адносін з міжнароднай супольнасцю фінансаваць камунальную інфраструктуру прыйдзецца з дзяржбюджэту. Ці вялікі гэта фронт работ і колькі ён запатрабуе?

Выдаткі прыходзіцца павялічваць

Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2022 год прадугледжвала ўкласці 105,7 млн рублёў у будаўніцтва дарог рэспубліканскага значэння і яшчэ парадку 290 млн рублёў — у дарожную інфраструктуру рэгіёнаў.

Аднак запланаванай сумы аказалася недастаткова. Нядаўна ўраду давялося павялічыць на 47 млн рублёў выдаткі на будаўніцтва і рэканструкцыю рэспубліканскіх аўтадарог.

Аднак гэта далёка не ўсе выдаткі. Дзяржпраграма «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады прадугледжвае інвестыцыі ў дарожную інфраструктуру на суму 10,5 млрд рублёў.

Гэты дакумент таксама дае ўяўленне, у якім стане знаходзіцца дарожная інфраструктура краіны.

У ім адзначана, што 35,4% рэспубліканскіх аўтамабільных дарог не адпавядаюць нарматыўным патрабаванням. Неадпаведнымі таксама з'яўляюцца 24,2% маставых збудаванняў (мастоў і пуцеправодаў).

«З-за недастатковага фінансавання не забяспечваецца аднаўленне штогадовага зносу, што вядзе да незваротнага працэсу паступовага разбурэння дарожных пакрыццяў», — гаворыцца ў дакуменце.

Немалых выдаткаў бюджэту патрабуюць і іншыя праекты, якія раней маглі б узяць на сябе міжнародныя фонды. Да прыкладу, дзяржпраграма «энергазберажэнне» на 2021-2025 гады патрабуе фінансавання ў 4,2 млрд рублёў. А падпраграма «Чыстая вада» — 2,6 млрд. Магчыма, названыя сумы ў новых рэаліях таксама вырастуць.

Інвестыцыі скарачаюцца

Адзначым, што нават у «тоўсты» 2021 год, калі краіна атрымлівала асалоду ад эфекту экспартнага цуду, інвестыцыі ў асноўны капітал у беларускай эканоміцы скарачаліся. Ці ўдасца дзяржаве нарасціць інвестыцыі ў камунальную інфраструктуру ва ўмовах новага санкцыйнага ціску?

Адмоўны адказ на гэтае пытанне стварыў бы не толькі эканамічныя, але і палітычныя рызыкі. Бо, як было сказана на згаданай нарадзе вышэйшых службовых асоб, нішто так не падрывае давер людзей да ўлады, як камунальныя праблемы.

Каментары

«Люблю Беларусь». На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА2

«Люблю Беларусь». На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Газпрам» спыняе пастаўкі газу Малдове

Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск2

Рэцыдывіст, які скраў унітаз у суседа. Расказваем, хто той найміт з Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне3

Шэф ChatGPT пра Маска: «Хам і хуліган, але і прадпрымальнік легендарны»

Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны8

На вайне ва Украіне загінуў рэдактар расійскага тэлеканала «Ізвестія», які паехаў туды добраахвотнікам увосень 2022 года6

Дырэктара «Гараўтамоста» судзяць за хабар і крадзеж

У Мінску адкрыўся новы выстаўны цэнтр «Белэкспа»9

«Ён спалохаўся так, што не мог расціснуць пальчыкі, якімі трымаў лыжку». Гісторыі палітвязняў — мам і дзяцей, разлучаных калоніяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю Беларусь». На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА2

«Люблю Беларусь». На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →