Лідар расійскага панк-гурта, які даў антываенны канцэрт, запісаў два «пакаянныя» відэа
На выхадных «Элізіум» даў антываенны канцэрт, на якім дэманстраваўся бела-сіне-белы сцяг, а таксама спяваліся песні на ўкраінскай мове.

Сёння ў пракрамлёўскіх каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа з вакалістам гурта ў дзіўным кабінеце. Дзмітрый Кузняцоў кажа, што канцэрт не быў антываенным і што гурт супраць нацызму ўсіх нацыянальнасцей.

Другое відэа апублікаваў ужо сам музыкант, «для тых, хто не зразумеў». У ім ён паўтарае тэкст «выбачэнняў», але на фоне будынка ФСБ на Лубянцы.
Наступны канцэрт гурта ў Санкт-Пецярбургу адменены.
-
Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва
-
Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў
-
Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў
Каментары