Вайна

Пуцін у размове з Эрдаганам заявіў аб «вызваленні» Марыупаля

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам абмеркаваў сітуацыю ў Марыупалі, паведамляецца на сайце Крамля.

Як удакладняецца ў паведамленні, пытанне аб сітуацыі ў Марыупалі закрануў прэзідэнт Турцыі. Пуцін у адказ заявіў, што «гэты горад вызвалены і баявыя дзеянні там не вядуцца», паведамілі ў Крамлі.

Кажучы пра ўкраінскіх ваенных, заблакаваных на тэрыторыі «Азоўсталі», Пуцін заявіў, што «кіеўскія ўлады павінны ўзяць на сябе палітычную адказнасць і, кіруючыся гуманнымі меркаваннямі, аддаць ім загад скласці зброю».

«Ваеннапалонным гарантуецца жыццё, медыцынская дапамога і абыходжанне ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі нормамі», — адзначылі ў Крамлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць