Вайна

Зрушылася справа з эвакуацыяй цывільных асоб з завода «Азоўсталь» у Марыупалі

Сёння цэлы дзень перадусім праз расійскія крыніцы ішла інфармацыя, што з завода «Азоўсталь» у Марыупалі будзе праводзіцца эвакуацыя цывільнага насельніцтва пры ўдзеле міжнародных арганізацый. Цяпер пра гэта з'явілася крыху падрабязнасцяў і з украінскага боку.

Святаслаў Паламар

Намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар апублікаваў відэазварот, у якім паведаміў, што на «Азоўсталі», хай і са спазненнем, але ўсталяваўся рэжым цішыні, і адтуль паступова пачынаюць выходзіць цывільныя людзі (многія знаходзяцца пад заваламі, іх даводзіцца ратаваць). Пакуль што перадалі для эвакуацыі 20 чалавек.

Паламар выказаў надзею, што цывільных, паводле дамоўленасцяў, адвязуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю. Туды ж ён запатрабаваў вывезці параненых вайскоўцаў, але з гэтым пакуль ніякай яснасці няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць