Піва «Чернігівське» будуць вырабляць у Бельгіі, а грошы ад продажу перададуць на дабрачыннасць
Вытворчасць чарнігаўскага піва будзе перанесеная ў Бельгію, піша The Brussels Time.

Паводле слоў выдання, «Чернігівське» на бельгійскім рынку будзе прадстаўляць кампанія AB InBev, якая валодае броварам у Чарнігаве. Усе сродкі ад продажу піва будуць перададзеныя на дабрачыннасць.
З-за ўварвання Расіі ва Украіну заводы, якія раней выраблялі піва гэтай маркі, былі зачыненыя. У прыватнасці, расійскі снарад трапіў у мясцовы бровар у Чарнігаве, што прывяло да ўцечкі аміяку.
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары