Грамадства

Баранавіцкія таксісты «Яндэкса» збіраліся на забастоўку, але іх ужо чакала міліцыя

Інфармацыя пра тое, што баранавіцкія таксісты «Яндэкс Go» незадаволеныя зменамі ў сістэме аплаты і збіраюцца 10 мая баставаць, напярэдадні распаўсюджвалася па сацсетках. У 7 раніцы таксісты планавалі з'ехацца «на буйную забастоўку» на паркоўцы каля гандлёвага цэнтра «Карона», піша Intex-press.

Фота: Таццяна Малеж / Intex-press

Аднак у гэты дзень, з самай раніцы на паркоўцы каля ГЦ дзяжурылі тры аўтамабілі ДАІ і бус МУС.

Як толькі на паркоўку пад'язджалі таксі, да машын падыходзілі інспектары і прасілі з'ехаць. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі перапісвалі нумары аўтамабіляў. Дарэчы, калі таксіст мог даказаць, што прыехаў на замову, то яму дазвалялі заставацца і без праблем чакаць свайго пасажыра.

Як распавялі Intex-press вадзіцелі «Яндэкс Go», у гэты дзень яны хацелі сабрацца і абмеркаваць свае праблемы, каб сфармуляваць патрабаванні да платформы «Яндэкс таксі», якая знізіла тарыфы.

Сярод іншага баранавіцкія таксісты жадаюць, каб расійская платформа павысіла аплату за падачу аўтамабіля да 2 рублёў, тады як цяпер гэтая сума складае 1,40 рубля.

Кіламетр праезду па Баранавічах цяпер каштуе 41 капейку, па раёне — 70 капеек. Вадзіцелі таксі, хацелі б, каб гэтыя сумы павысілі, хаця б на 50 капеек.

Таксама ёсць прапановы па зменах у сістэме выстаўлення зорак, адмене гарантаванай сумы ў 150 рублёў за выкананне 45 заказаў за змену і шмат іншага.

Вадзіцелі скардзяцца, што цяпер, каб нармальна зарабіць, ім даводзіцца працаваць па 16 гадзін на суткі без перапынкаў. Па іх словах, вялікая колькасць аварый з удзелам «Яндэкс-таксі», абумоўленая стомленасцю ад працяглых змен, на якія яны выходзяць кожны дзень. Пры гэтым заробкі ў вадзіцеляў застаюцца ранейшымі, а цэны на паліва і абслугоўванне аўто ў апошнія некалькі месяцаў пастаянна растуць. Каб гэта ўсё кампенсаваць таксістам, трэба ўсё больш зарабляць, а для гэтага яшчэ больш часу праводзіць за рулём.

На мінулым тыдні, 4 траўня, баставалі бабруйскія таксісты.

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя10

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць