Затрымалі жыхара Бабруйска, які размаляваў сінагогу XIX стагоддзя літарамі Z
Пра гэта паведамляе «Вечерний Бобруйск» са спасылкай на бабруйскага рабіна Шаўля Хабабу.

Жыхара Бабруйска затрымала мясцовая міліцыя. Мужчына папрасіў прабачэння ў бабруйскага рабіна, піша выданне.
На пачатку траўня зʼявілася інфармацыя, што нехта размаляваў літарамі «Z», якія сталі сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне, сцяну сінагогі XIX стагоддзя ў Бабруйску.
Мясцовыя жыхары адціралі літары пры дапамозе ацэтону і спецыяльнага раствору, але цалкам ачысціць сцяну не атрымалася — зрабілі літары менш заўважнымі.
Каментары