Беларуская блаґасфера11

Паратунак для самотнага мужчыны

Малая котка для самотнага мужчыны - гэта сур'ёзнае выпрабаванне. Яе існаванне бурыць прастору, якую ты так старанна выбудоўваў штодзень, штомесяц, а нават штогод. Усё было на сваіх месцах, структура прасторы выдавалася дасканалай, рух у ёй быў прадказальны, бо ты стварыў алгарытм дзеянняў і здавалася нішто не можа яго змяніць. Калі рэчы знаходзяцца доўгі час на тых самых месцах, калі кветкі, якія ты падліваеш растуць так хутка, як ты іх падліваеш, а жанчыны прыходзяць у вызначаны табой час, ўсё гэта стварае непарушальныя і стабільныя межы ў якіх ты маеш фантастычную непараўнальную свабоду, з якой ты цешышся, і часам амаль аргастычна падскокваеш нібы адурэлы дэльфін у бірузовых хвалях.

Неразумнае кацянё нішчыць асабісты perfect world адразу і ўшчэнт. Яно ўрываецца ў тваю прастору, несвядомая тваіх унутраных прасторавых законаў і, такім чынам, зносіць памежныя слупкі, якія ты старанна ўкопваў. Твая свабода знікае, бо табе падаецца, што ў адсутнасці межаў кожны рух можа быць разбуральны. Спробы захаваць парадак рэчаў, вынайсці новы алгарытм дзеянняў аказваюцца марнымі, бо котка яшчэ толькі выпрацоўвае свой, а ты залежыш ад таго як хутка яна яго выпрацуе і як доўга будзе яго трымацца. Ты рухаешся ў напрамку кропкі В, яна - ў напрамку кропкі А. Перасячэнне будзе азначаць канец шляху і дасягненне новага сумеснага парадку. Паўстане агульная прыватная прастора з новымі законамі. Галоўнае не спудлаваць.

Мая котка пакуль знаходзіцца на самым пачатку шляху. Яна спрабуе не звяртаць увагі на аскепкі маёй былой рэчаіснасці пад сваімі нагамі, таму даводзіцца нагадваць ёй пра сваю прысутнасць і неабходнасць падтрымання кантакту. Мы яшчэ не выпрацавалі сумеснай дамовы, але рупліва працуем над кожным артыкулам. Я спрабую захаваць частку таго, што было да яе, яна будуе цалкам новы свет. Праца не заўсёды дае хуткі плён, бо котка папросту яшчэ малая каб заўсёды разумець што ад яе патрабуюць, я ж занадта сталы і дасведчаны каб чакаць пакуль яна ўцяміць відавочнае.

А калі яна навучыцца і пасталее, калі мы распішамся пад нашым мемарандумам аб мірным суіснаванні і дэмаркацыі межаў, тады магчыма мы станем чакаць новай інтэрвенцыі, каб потым распачаць ўсё наноў. Закаснелая прастора ў замацаваных межах насамрэч пужае сваёй прадказальнасцю, бо ніхто не жадае бачыць дэкарацыі ўласнага скону і адчуваць ягоную непазбежнасць. Новае разбурэнне твайго status-quo - гэта адначасова пазбаўленне ад яснай прадказальнай будучыні (буду-чын-я), якая належыць толькі табе і залежыць ад цябе і шанец на няясную прышласць, якая заўсёды толькі цень, бо яе надыход немагчыма прадбачыць. Дзякуй табе котка.

З блогу molatau.livejournal.com

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць