Пілотная чыгуначная перавозка грузаў паміж Украінай і Літвой у абыход Беларусі акупілася
Як заявіў кіраўнік Літоўскай чыгункі Эгідыюс Лазаўскас, далейшая частата рэйсаў будзе вызначацца не толькі патрэбай кампаній у перавозках, але канкурэнцыяй з іншымі перавозчыкамі.

«Бягучая цана — каля 60 тыс. еўра туды і назад. Пытанне ў тым, колькі б гэта каштавала, калі б такіх грузаў было значна больш і спрацавала эканомія на маштабе. У любым выпадку маршрут акупіўся: ёсць шмат урокаў і будуць прынятыя рашэнні, як палепшыць гэтыя паслугі, бо, на наш погляд, ёсць вельмі добрыя перспектывы», — заявіў чыноўнік.
У цяперашні час плануецца дастаўка 1,5 тыс. тон грузаў цягніком у Літву раз на тыдзень, паколькі Літоўская чыгунка падпісала пакуль некалькі дамоваў на перавозку грузаў з Украіны.
Каментары