Грамадства44

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС

Два з паловай гады Віталь Кавега з Магілёва працаваў у Егіпце на будаўніцтве першай у краіне атамнай электрастанцыі (АЭС). Пра тое, як гэта — працаваць там, дзе беларусы звычайна адпачываюць, — ён расказаў журналісту MYFIN.

За паўгода сума за ваду была 13 рублёў — на трох жыхароў

Віталю 32 гады. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён па размеркаванні папрацаваў на Беларускай АЭС, потым на мінскай будоўлі. У пачатку 2022‑га ўладкаваўся інжынерам у беларускі філіял расійскай кампаніі, а праз паўгода кіраўніцтва прапанавала папрацаваць у Егіпце.

— З Мінска да Каіра ляцелі з перасадкай у Маскве. Прыляталі маленькай кампаніяй, таму за намі адправілі легкавую машыну. Цяпер арганізацыя ўжо здымае чартар, раз на два тыдні лятаюць сто-дзвесце чалавек у аэрапорт у гадзіне язды ад гарадка.

Да Мадзіны, дзе знаходзіўся гарадок будаўнікоў, ехалі 5 гадзін.

Авіябілеты нам аплачвалі: два разы на год кампенсавалі пералёт туды і назад.

Бясплатна давалі жыллё і трохразовае харчаванне ў працоўныя дні. Плаціць самім трэба было толькі за электрычнасць і за ваду. Сума за паўгода за ваду складала ў пераводзе на беларускія 13 BYN, гэта на ўсіх жыльцоў. У месяц за электрычнасць плацілі ў раёне 43 BYN.

Пасялілі траіх беларусаў у кватэры з трыма спальнямі. У кватэры было ўсё новае, нават посуд і кухоннае начынне. Гатаваць сабе самастойна даводзілася толькі па выхадных. Па адчуваннях Віталя, кватэра першапачаткова будавалася для сям'і з дзецьмі, таму што пакоі былі рознага памеру — у самым маленькім змяшчаўся толькі ложак, столік і шафа.

— Працоўны дзень доўжыўся з 8:00 да 17:00. Абед з 12:00 да 13:00.

На абед нам прывозілі суп, ялавічыну або курыцу з гарнірам, нейкую гародніну і садавіну.

Раніцай да сняданку часта была булачка або круасан. За 2,5 гады мне гэтая ежа не надакучыла, тым больш некалькі разоў мянялася кампанія, у якой замаўлялі харчаванне. Ежу прывозілі прама ў кантэйнерах і пакідалі ў каменданта; кожны прыходзіў і пад роспіс забіраў свой набор. Сняданак можна было забраць з 5:00 да 7:00, абед з 12:00 да 14:00, вячэру з 18:00 да 20:00.

Пры арганізацыі быў медпункт і дактары, пры неабходнасці хворага адразу дастаўлялі ў бліжэйшую бальніцу. Віталю медыцынскімі паслугамі скарыстацца не давялося, бо ні разу не хварэў.

Але некаторыя яго калегі лячылі зубы — гэта было бясплатна.

Паездкі за тэрыторыю гарадка ўзгаднялі са службай бяспекі

Атамная электрастанцыя будуецца ў пустыні, побач — горад Эль-Дабаа з 15 тысячамі насельніцтва. Да працы вазіў аўтобус, ад будаўнічага гарадка ехалі 15 хвілін.

— Мы жылі ў той вобласці, дзе зямля першапачаткова належала бедуінам. Мясцовыя пратэставалі супраць будаўніцтва атамкі, таму паўсюль работнікаў ахоўвае войска.

— Законы строгія. Спачатку дзяўчаты ездзілі на пляж у купальніках, мясцовыя выказвалі незадаволенасць. Бо дзяўчаты-егіпцянкі купаюцца ў купальніках, дзе цела закрыта абсалютна цалкам. На мора я ездзіў раз на тыдзень.

Пляж платны, Віталь аддаваў па 200 фунтаў, гэта 14 BYN. У кошт уваходзіць шэзлонг, стул, парасон. На тэрыторыі ёсць кафэ, можна нешта купіць перакусіць.

Мора з абсталяваным пляжам (а купанне дазволена толькі на абсталяваных) знаходзілася ў паўгадзіне язды ад гарадка, ездзілі на таксі. Па правілах, калі хацелі з'ехаць за тэрыторыю гарадка, трэба было пісаць службовую запіску і ўзгадняць паездку са службай бяспекі. Гэта датычылася ўсіх паездак, у тым ліку і на мора. Без узгаднення можна было ездзіць толькі ў магазін.

«За адзін паход у магазін аддаваў прыкладна 100 рублёў»

Па выхадных аўтобус вазіў закупляцца ў магазін. Віталь ездзіў раз на адзін-два тыдні.

— Снэкі, напрыклад чыпсы Lay's, каштавалі разы ў чатыры ніжэй, чым у нас. Тая ж сітуацыя з шакаладкамі. Я звычайна купляў рыбу, арэхі, садавіну, шакалад. Цэны назаву ў пераводзе на беларускія. Кілаграм крэветак — 30 BYN, ласось — 45 BYN. Садавіна была не вельмі добрай якасці, але ў два разы таннейшая, чым у нас. За адзін паход у магазін аддаваў прыкладна 100 BYN.

Перыядычна магілёвец ездзіў за пакупкамі на рынак у Эль-Дабаа.

Цэны, адзначае ён, прадаўцы бяруць з галавы, цэннікаў нідзе няма.

— Купляў кожны раз бананы ў аднаго і таго ж чалавека. Першы раз на 20 фунтаў, гэта нашы паўтара рубля, ён паклаў некалькі звязкаў бананаў на 16 штук. У наступны раз я даў ужо 10 фунтаў — атрымаў у два разы менш. На трэці раз на тую ж суму чамусьці атрымалася ўсяго толькі тры бананы.

Першапачаткова, расказвае Віталь, на будаўніцтве АЭС працавала 2 000 чалавек, цяпер ужо 12 тысяч. З іх 3 000 славян і казахаў, астатнія егіпцяне. Дамоў у гарадку цяпер не хапае, таму работнікаў рассяляюць у турыстычныя лакацыі, здымаюць кватэры ў гатэльных аб'ектах. Камусьці шанцуе жыць на беразе мора побач з працай, а камусьці трэба дабірацца да працы аўтобусам 40—50 хвілін.

Кожны год падымалі заробак

На пачатковым этапе заробак магілёўца быў у тры разы вышэйшы, чым ён зарабляў у Беларусі на той жа пасадзе.

Потым розніца павялічылася яшчэ больш, таму што праз год заробак паднялі, яшчэ праз год — зноў.

— Ніякіх фінансавых мэт я сабе не ставіў, хацелася проста адцягнуцца і не думаць ні пра якія бытавыя рэчы, бо табе даюць жыллё, кормяць. Праца не была цяжкай. Спачатку ўладкаваўся інжынерам па зварцы, звальняўся з пасады вядучага інжынера.

У гарадку хапала забаў: трэнажорная зала, басейн, бібліятэка, міні-футбольнае поле, пазней з'явіліся тэнісны корт і спортпляцоўка.

Можна было хадзіць на заняткі англійскай, арабскай мовамі, вакалам і танцамі, ладзілі спартакіяды.

За час працы Віталь з'ездзіў у Александрыю і Каір, падарожнічаў на Сінайскі паўвостраў. Паводле яго слоў, першапачаткова думаў прапрацаваць два гады, але затрымаўся крыху даўжэй.

Істотным мінусам жыцця ў Егіпце ён называе аднастайнасць. Ці вернецца яшчэ туды на працу, пакуль не вырашыў. Пакуль у планах — знайсці працу на радзіме.

Каментары4

  • Фараон
    16.11.2025
    Собераю чемоданы!
    Спасибо,братан,за инфу!
    Норм тема для перезимовать,а потом все равно выгонят за пьянки.
    Ебипет ждет нас!
    Напишите еще какие професии нужны!
  • Ns
    16.11.2025
    Все вроде достойно и так как надо, только один момент не совсем - постоянно надо жить в квартире с двумя другими мужиками, наверное, не очень удобно для личной жизни
  • Игорь
    17.11.2025
    Попахивает заманухой.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць