Пракуратура Мінска распачала адразу дзесяць крымінальных спраў у дачыненні 29‑гадовага мінчаніна, які займаўся вырабам і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі.
Пракуратура Мінска распачала адразу дзесяць крымінальных спраў у дачыненні 29‑гадовага мінчаніна, які займаўся вырабам і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі, піша Ежедневник.
Гісторыя пачалася з затрымання вучаніцы 11 класа школы №167 г. Мінска. Яна пастаўляла 29‑гадоваму мужчыне непаўналетніх і малалетніх дзяўчынак для здымак. Чарговая дзяўчынка, якую спрабавала завербаваць выпускніца, ўсё распавяла бацькам, а бацькі — супрацоўнікам Інспекцыі па справах непаўналетніх УУС Маскоўскага раёна .
Далей супрацоўнікі Маскоўскага УУС без цяжкасцяў знайшлі падпольную студыю дзіцячай парнаграфіі. Падчас вобшуку было знойдзена мноства дыскаў са знятымі матэрыяламі.
Зараз знойдзеныя як мінімум восем непаўналетніх і малалетніх мінчанак, які пацярпелі ад дзеянняў злачынцы. Заведзена 10 крымінальных спраў за распусныя дзеянні ў дачыненні непаўналетніх і загадзя малалетніх і іх згвалтаванне, уцягненне непаўналетніх у здзяйсненне злачынства, выраб і распаўсюд дзіцячага порна і іншыя.
Варта адзначыць, што апошнімі гадамі выяўленне злачынстваў, падпадаючых пад артыкул 343 КК «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў», значна пашырылася. На пачатку месяца «НН» пісала пра інцыдэнт у Гродна, калі мужчына разам з сяброўкай здымаў хатняе порнавідэа і выкладваў яго ў свой блог. За такія дзеянні ён можа атрымаць тэрмін да 8 гадоў, але мінчаніну, паводле заведзеных 10 крымінальных спраў, пагражае значна большы тэрмін.
Каментары