23 мая міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў правёў перамовы са сваім амерыканскім калегам Лойдам Осцінам, расказаўшы яму, якія менавіта ўзбраенні цяпер больш за ўсё патрэбныя Кіеву. Некаторыя ўзбраенні з тых, што хацеў бы атрымаць Кіеў, ужо пачынаюць паступаць ва Украіну. Што яны ёй могуць даць, ацаніла ў сваім матэрыяле Бі-бі-сі.
Расійскія войскі, што знаходзяцца на Данбасе, рухаюцца даволі павольна, аднак іх наступленне УСУ пакуль спыніць не ўдалося. Больш таго, у апошнія дні ў раёне горада Севераданецк расійскія сілы пагражаюць акружэннем украінскім часцям.
Украіна мае патрэбу ў пастаўках замежных узбраенняў, і плынь зброі з-за мяжы набірае сілу. На мінулым тыдні ЗША зацвердзілі 40-мільярдны пакет дапамогі Украіне, частка якога непасрэдна будзе задзейнічаная для паставак узбраенняў, а частка — ускосна павялічыць іх аб'ём, напрыклад, праз кампенсацыі тым краінам, якія перададуць сваю зброю ўкраінцам.
Ваенна-тэхнічная частка пакета ўключае ў сябе не толькі пастаўкі ўзбраенняў, але і падрыхтоўку ды навучанне персаналу, матэрыяльна-тэхнічнае абслугоўванне ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі ды многае іншае.
Гэты пакет, у адрозненне ад папярэдніх, разлічаны на больш працяглы час. Як напісаў у дакладзе старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра стратэгічных міжнародных даследаванняў (CSIS) у Вашынгтоне Марк Канчыян, гэтая дапамога была разлічаная ў рамках бягучага фінансавага года.
Аднак калі ў першыя паўтара месяца вайны аб'ём толькі вайсковай дапамогі Украіне вылічаўся прыкладна 30 млн даляраў у дзень, то ў красавіку ён павялічыўся да 100 млн, а цяперашні пакет прадугледжвае ўжо 135 млн даляраў у дзень.
23 мая міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў правёў перамовы са сваім амерыканскім калегам Лойдам Осцінам, расказаўшы яму, якія менавіта ўзбраенні цяпер больш за ўсё патрэбныя Кіеву. Некаторыя ўзбраенні з тых, што хацеў бы атрымаць Кіеў, ужо пачынаюць паступаць ва Украіну.
«Гарпуны» для Адэсы
Адна з галоўных навін аб пастаўках узбраенняў ва Украіну — намер Даніі перадаць ваенна-марскім сілам Украіны супрацькарабельныя ракеты Harpoon амерыканскай вытворчасці. Пра гэта расказаў на брыфінгу пасля перамоваў з Аляксеем Рэзнікавым Лойд Осцін.
Міністр не ўдакладніў, якую менавіта мадыфікацыю ракет перадасць Украіне Данія. Harpoon — цэлае сямейства ракет, яны шмат разоў мадэрнізаваліся. Выданне Jane's Defense паведамляе, што гэта, верагодна, будуць RGM 84L Block II.
Гэтая мадыфікацыя Harpoon адрозніваецца тым, што можа атакаваць не толькі цэлі ў адкрытым моры, але і караблі паблізу берага ды нават наземныя аб'екты.
Звычайна супрацькарабельныя ракеты, такія як Harpoon або ўкраінскія «Няптун», якімі быў затоплены крэйсер «Масква», маюць патрэбу ў папярэднім цэленавядзенні. У іх бартавы камп'ютар закладаюцца каардынаты цэлі, а пры падлёце да яе ракета наводзіцца пры дапамозе свайго радара. Такі радар нядрэнна бачыць вялікі металічны аб'ект у адкрытым моры, але на фоне зямлі выявіць яго яму ўжо складаней.
Трапляць у невялікія наземныя цэлі марскім ракетам яшчэ цяжэй — іх складана засекчы на фоне цвёрдай паверхні. Таму вайсковы карабель знаходзіцца ў большай бяспецы ў порце, чым у моры.
Але Harpoon быў мадэрнізаваны менавіта для таго, каб умець адрозніваць вялікія караблі ад фонавых партовых пабудоў і берага. Акрамя мадэрнізаванай галоўкі навядзення, гэтая мадыфікацыя Harpoon выкарыстоўвае не толькі інерцыяльную сістэму навігацыі (калі ракета ляціць «па памяці», паварочваючы ў пэўным пункце сваёй траекторыі), але і прыёмнік GPS.
Далёкасць дзеяння Harpoon меншая, чым ва ўкраінскага «Нептуна» — усяго 140 кіламетраў супраць 280. Затое баявая частка прыкметна больш магутная — 221 кілаграм супраць 150 ва ўкраінскай ракеты.
Naval News піша, што, па іх звестках, навучанне персанала для кіравання гэтымі берагавымі комплексамі зойме прыкладна 14 дзён. Гэтага часу, магчыма, хопіць для таго, каб навучыцца запускаць ракеты, лічыць выданне, але для таго, каб прайсці поўны курс, уключаючы тэхнічнае абслугоўванне, навучыцца выяўляць і выпраўляць памылкі і гэтак далей, трэба дадатковае навучанне.
Harpoon збіраюцца разгарнуць у раёне Адэсы, каб зняць расійскую блакаду ўкраінскага порта і абараніць яго ад спробаў высадкі дэсанту.
Як адзначае Naval News, пасля страты крэйсера «Масква», які служыў свайго роду «парасонам СПА» для іншых караблёў, расійскія марскія сілы імкнуцца трымацца бліжэй да крымскага берага. Па-першае, іх там затуляюць берагавыя комплексы СПА, па-другое, абараняе ад нападаў супрацькарабельных крылатых ракет сам бераг, «засвечваючы» іх галоўкі навядзення.
Чэшскія верталёты і танкі
Сярод апошніх паступленняў — ударныя верталёты Мі-35, якія адправіла ва Украіну Чэхія. Колькі менавіта верталётаў атрымалі ўкраінскія ВПС, не паведамляецца, але паводле выдання Military Balance, у 2021 годзе ў Чэхіі было 17 адзінак МІ-24Д і 10 — Мі-35 (мадэрнізаваная версія Мі-24).
Улетку 2019 года Чэхія вырашыла адмовіцца ад гэтых верталётаў, таксама як і ад вайскова-транспартных Мі-8МТВ, замяніўшы іх на амерыканскія ўдарныя верталёты.
Украіна, паводле звестак Military Balance, у 2021 годзе мела 35 верталётаў Мі-24. Колькі іх засталося ў цяперашні час, невядома. Падлічыць узровень стратаў ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў цяжка.
Ударныя верталёты — адзін з важных сродкаў падтрымкі сухапутных сілаў ва ўмовах сучаснай вайны. Іх цяжка замяніць беспілотнікамі, бо яны нясуць больш зброі і маюць больш магчымасцяў для выбару цэляў. Аднак ва ўмовах насычанасці войскаў супрацьпаветранымі сістэмамі страты верталётаў моцна ўзрастаюць.
Напрыклад, калі ва ўкраінскіх войскаў з'явілася даволі шмат замежных пераносных і мабільных зенітна-ракетных комплексаў, расійскія ўдарныя верталёты панеслі вялікія страты і сталі дзейнічаць нашмат асцярожней, чым у пачатку вайны, пры тым што ў Расіі — вялікая перавага ў такіх машынах.
У расійскіх войсках таксама даволі шмат зенітных сродкаў, уключаючы ракетна-артылерыйскія «Панцыр-С» і іншыя мабільныя ўстаноўкі, што моцна ўскладняе дзеянні ўкраінскай тактычнай авіяцыі.
Паводле заявы Осціна, Чэхія таксама накіравала ва Украіну танкі і сістэмы залпавага агню. Ніякіх падрабязнасцяў міністр не прывёў, аднак раней Чэхія паставіла Украіне некалькі дзясяткаў ракетных установак RM-70 (лакалізаваны варыянт савецкага БМ-21 «Град») і танкі Т-72М1.
M777 — «разумная» ці простая?
Раней ЗША абвясцілі аб пастаўках ва Украіну 90 буксіраваных гаўбіц М777. Яшчэ 10 абяцалі даслаць Аўстралія і Канада.
Але калі з'явіліся фатаграфіі падрыхтоўкі гаўбіц да адпраўкі і з'яўлення іх ва Украіне, вайсковыя эксперты звярнулі ўвагу на тое, што на іх кажухах адсутнічаюць лічбавыя блокі, якія неабходныя для стральбы высокадакладнымі снарадамі. Такія блокі — фактычна, бартавыя камп'ютары — улічваюць не толькі каардынаты гаўбіцы, але і пачатковую хуткасць палёту снарада ды многае іншае.
Акрамя таго, у іх устаноўленыя блокі абмену інфармацыяй, якія паскараюць працэс навядзення. Выглядаюць гэтыя блокі як невялікія сталёвыя скрынкі, устаноўленыя над кажухом ствала ў яго сярэдняй частцы (яшчэ адзін блок знаходзіцца пад ствалом і збоку непрыкметны).
На відэа, якое распаўсюдзіла Міністэрства абароны Украіны, на гаўбіцах М777 такіх блокаў няма.
Адсутнасць такіх корабаў дало падставу шматлікім каментатарам заявіць, што ўкраінскія М777 не будуць у стане выкарыстаць высокадакладныя карэктаваныя боепрыпасы тыпу M982 Excalibur.
Між тым у Telegram з'явілася відэа, знятае, як сцвярджаецца, на мяжы Польшчы і Украіны. На ім бачныя цягачы, якія перавозяць гаўбіцы М777 з усталяванымі на іх электроннымі блокамі. Ніякіх падрабязнасцяў у апісанні відэа няма.
Высокадакладныя снарады
У новы пакет дапамогі Украіне ўвойдуць 20 тысяч снарадаў для гаўбіц М777, якія перадасць Канада. Ці ёсць сярод іх высокадакладныя боепрыпасы, не паведамляецца. Снарады M982 Excalibur выкарыстоўваюць дзве дублюючыя сістэмы навігацыі — GPS і інерцыяльную, якая разлічвае траекторыю палёту ад пункту стрэлу да цэлі.
Інерцыяльная сістэма не залежыць ад знешніх крыніц інфармацыі, такіх як сігнал навігацыйнага спадарожніка — яна ўлічвае толькі траекторыю палёту снарада. Пры гэтым снарад выкарыстоўвае складаныя «крылы», якія дапамагаюць яму манеўраваць і павялічваюць далёкасць стральбы да 40 кіламетраў. Адхіленне ад мэты M982 Excalibur складае не больш за пяць метраў.
Расійскі высокадакладны снарад «Краснаполь», які выкарыстоўваўся ва Украіне, мае патрэбу ў вонкавым цэленавядзенні — ён наводзіцца на «пляму» прамяня лазера. Такая сістэма, акрамя неабходнасці ў дадатковым целепаказальніку, яшчэ і залежыць ад умоў надвор'я — тумана, задымлення і гэтак далей.
На адной з фатаграфій, якая трапіла ў сацсеткі, як сцвярджае яе аўтар, бачныя больш дальнабойныя і магутныя снарады M795 і M549A1, якія былі дастаўленыя ва Украіну. Гэта боепрыпасы з падвышанай далёкасцю, а M795 таксама валодае палепшанай дакладнасцю, але меншай, чым у Excalibur.
#Ukraine: M777A2 155mm howitzers, donated by the Western countries, are being used more and more often by the Ukrainian army on the front lines- this time, as reported, it destroyed a Russian 2S3 Akatsiya 152mm SPG near Izium, #Kharkiv Oblast.https://t.co/P74mYytpB6 pic.twitter.com/8xpfabadnS
Высокадакладныя снарады патрэбныя Украіне, бо артылерыя стала адным з самых важных сродкаў паражэння ў баявых дзеяннях. У Расіі больш артылерыйскіх сістэм, самаходных, буксіраваных, ствольных і рэактыўных. УСУ спрабуюць супрацьпаставіць колькасці якасць.
Акрамя таго, украінцы разлічваюць на высокадакладныя снарады, каб павысіць эфектыўнасць артылерыйскага агню ва ўмовах, калі ім супрацьстаіць больш шматлікая расійская артылерыя.
Слімак з патронам
Украіна атрымлівае далёка не ўсю тую зброю, якую хацела б атрымаць. Так, дагэтуль няма пэўнасці з пастаўкамі амерыканскіх дальнабойных сістэмаў залпавага агню.
Як і ў выпадку са ствольнай артылерыяй, для УСУ вельмі важна мець перавагу ў далёкасці. Таму Украіна разлічвае атрымаць ракетныя ўстаноўкі M142 HIMARS, якія могуць страляць на адлегласць да 300 кіламетраў, і M270 MLRS з далёкасцю да 80 кіламетраў.
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны яшчэ 5 траўня напісаў у сваім «Фэйсбуку», што такія сістэмы вельмі важныя для УСУ.
Як паведаміла 18 мая выданне Politico са спасылкай на ананімную крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Вашынгтон не вельмі хоча перадаваць такія магутныя сістэмы Кіеву. Крыніца патлумачыла гэта тым, што лепш перадаць украінцам больш гаўбіц М777 і снарадаў да іх, чым невялікую колькасць дальнабойных ракетных установак.
У Вашынгтоне, па інфармацыі выдання, асцерагаюцца, што перадача такой магутнай зброі прывядзе да эскалацыі канфлікту.
20 мая агенцтва Reuters паведаміла, што Вашынгтон разглядае пытанне аб перадачы Кіеву, акрамя ракет Harpoon, яшчэ і супрацькарабельных ракет Naval Strike Missile нарвежскай вытворчасці.
Гэтыя ракеты з далёкасцю 185 кіламетраў і 125-кілаграмовай баявой часткай уладкаваныя крыху інакш, чым Harpoon. Іх сістэма саманавядзення выкарыстоўвае інфрачырвоны датчык і базу звестак цэляў у бартавым кампутары. Дзякуючы такой опцыі NSM можа атакаваць цэлі не толькі ў моры, але і на фоне берага або на паверхні Зямлі. Акрамя таго, ракета манеўруе ў час падлёту да цэлі, каб яе было больш складана збіць.
Падчас падрыхтоўкі 40-мільярднага пакета дапамогі Украіне ў амерыканскай прэсе шырока абмяркоўвалася магчымасць паставак ва Украіну зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Гэта ЗРК далёкага радыусу дзеяння, здольныя збіваць балістычныя, крылатыя ракеты, а таксама вайсковыя самалёты. Падрабязнасцяў гэтых планаў, уключаючы колькасць ЗРК, у адкрытых крыніцах няма.
Нарэшце, не вырашана пытанне з пастаўкамі цяжкіх узбраенняў з Германіі. Як паведамлялася раней, Берлін меў намер перадаць Кіеву сем самаходна-артылерыйскіх установак PzH 2000 (яшчэ пяць перададуць Нідэрланды), а таксама 70 зенітных артылерыйскіх сістэм Gepard на шасі танка Leopard 1.
Акрамя таго, паводле звестак нямецкай прэсы, кампанія Rheinmetall звярнулася да ўрада з прапановай перадаць Украіне 88 танкаў Leopard-1A5, а таксама каля сотні БМП Marder. Па інфармацыі агенцтва УНІАН, украінскія вайскоўцы ўжо навучаюцца ў Германіі выкарыстанню самаходак PzH 2000.
20 мая міністр абароны Нямеччыны заявіў, што зенітныя танкі Gepard таксама паступяць ва Украіну, але толькі 15 адзінак і толькі ў ліпені. Пытанне з «Леапардамі» і «Мардэрамі» пакуль не вырашана.
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў у кулуарах форума ў Давосе, што пастаўкі БМП ён лічыць цалкам верагоднымі, а пра танкі пакуль даводзіцца хутчэй марыць.
Іншы дыпламат, пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік, апублікаваў у сваім Твітары карцінку са слімаком, якая вязе адзін патрон, і падпісаў яе: «Германская зброя для Украіны ўжо ў дарозе». Па словах Мельніка, ён атрымаў гэтую карцінку ў паведамленні ад члена ўрада з Кіева.
“Deutsche Waffen für die Ukraine bereits unterwegs” ♂️
Gerade von einem Regierungsmitglied aus Kyjiw per whatsapp zugeschickt bekommen. Tja. Russland darf den Krieg nicht gewinnen pic.twitter.com/giDldA20tv
Раней у адным з інтэрв'ю Мельнік заявіў, што пастаўкі тармозіць канцылярыя Олафа Шольца.
Каментары