Улада11

Золатавалютныя рэзервы скараціліся за жнівень на $140 млн

Як бачым, тэмп падзення рэзерваў запаволіўся.

Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя паводле стандартаў МВФ, знізіліся ў жніўні на 140,2 млн даляраў (4,4%) і на 1 верасня склалі 3 млрд. 21,7 млн даляраў ЗША. Аб гэтым сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

У параўнанні з пачаткам года золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на 39,4 млн. долараў (1,3%) — з 3 млрд 61,1 млн на 1 студзеня 2009 года.

Пры гэтым варта ўлічваць, што згаданы перыяд з пачатку 2009 года суправаджаўся запазычанасцямі Беларусі на знешніх рынках, а таксама іншымі паступленнямі на суму больш як 3 млрд даляраў ЗША.

За 2008 год золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1 млрд 121,1 млн даляраў, нягледзячы на паступленне ў лістападзе першага траншу расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд даляраў, а ў снежні — крэдыту Венесуэлы ў 500 млн. даляраў. З улікам гэтых сродкаў сукупнае паніжэнне золатавалютных рэзерваў у 2008 годзе склала каля 2 млрд 621,1 млн даляраў.

Як бачым, тэмп падзення рэзерваў запаволіўся. У першым паўгодддзі яны скарачаліся на пагрозлівыя 400 млн даляраў штомесяц.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць