Грамадства

Кіберпартызаны выклалі запісы праслухоўвання беларускім МУС расійскай амбасады ў Мінску

Хакерская група «Кіберпартызаны» атрымала доступ да «тысяч гадзін» аўдыязапісаў з мабільных і стацыянарных тэлефонаў Беларусі. Пра гэта самі хакеры распавялі выданню «Настоящее время».

Усяго ў распараджэнні кіберпартызанаў аказаліся 1,5 тэрабайта ў фармаце mp3. Яны захоўваліся на серверах Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС Беларусі і ахопліваюць перыяд са студзеня 2020 года па чэрвень 2021-га, сцвярджаюць хакеры.

Увогуле пра ўзлом сервераў яны паведамлялі яшчэ ў жніўні 2021 года, але маштаб уцечкі стаў вядомы толькі цяпер. У якасці доказу «Кіберпартызаны» апублікавалі ў сваім телеграм-канале запіс званкоў у расійскае пасольства ў Мінску.

У адной з гутарак жанчына, якая прадставілася галоўным бухгалтарам амбасады, абмяркоўвае з супрацоўнікам МУС умовы аховы працы ў адной з рэзідэнцый дыппрадстаўніцтва.

«Што ў нас з будкай? Там трэба паставіць нейкія прыбіральні, нейкія мікрахвалёўкі, нейкія абагравальнікі», — кажа яна.

У іншай размове прадстаўнік МУС расказвае супрацоўніку амбасады, што «беларуская фура ляжыць на баку пад Курскам», пасля чаго суразмоўцы абмяркоўваюць магчымасць эвакуацыі гэтай фуры.

Як адзначаюць «Кіберпартызаны», праслухоўванне пасольскіх работнікаў можа супярэчыць Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года, згодна з якой дыпламатычная карэспандэнцыя — недатыкальная. «Кіберпартызаны» падзяліліся з «Настоящим временем» поўнымі запісамі некалькіх сотняў званкоў, а таксама суправаджальнымі файламі з метададзенымі.

Аб'екты праслухоўвання ў іх пазначаныя кодавымі словамі, напрыклад, «Жук-6», «Брытанец» і «Ларец». Мяркуючы па змесце званкоў, патаемнае праслухоўванне вялося кругласутачна і пад яго траплялі ўсе ўваходныя і выходныя званкі абанентаў. 

«Наcтоящее время» накіравала запыт у амбасаду РФ у Мінску з просьбай пракаментаваць уцечку ад іх тэлефонных размоў.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць