Вайна

Захаду не хапае боепрыпасаў для Украіны на доўгую вайну — брытанскі міністр абароны

У Захаду аказалася недастаткова боепрыпасаў для падтрымкі Украіны ў доўгай вайне. Пра гэта 23 чэрвеня заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес, выступаючы ў Лондане, піша «Свабода» са спасылкай на The Times.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес. Фота: АР

Ён дадаў, што Вялікабрытанія, ЕС і ЗША не былі гатовыя да тых пагроз, з якімі яны сутыкнуліся, і ўжо шмат у чым зрасходавалі свае запасы. Паводле слоў міністра, заходняя тэхніка, якая пастаўляецца Украіне, добра праяўляе сябе на перадавой, але шляхі забеспячэння не наладжаныя.

The Times паведамляе, што Украіна ўжо атрымала каля 300 тысяч адзінак артылерыйскіх боепрыпасаў.

Паводле даных Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў, кожны дзень расійскае войска выкарыстоўвае для артылерыйскіх абстрэлаў больш за сем тысяч снарадаў. Калі ўкраінская армія расходуе столькі ж снарадаў, колькі і расійская, то наяўных боепрыпасаў хопіць Украіне на крыху больш чым 40 дзён. Пасля гэтага спатрэбяцца новыя снарады, якія, магчыма, Захад цяпер паставіць не зможа.

Прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан і Уолес 20 чэрвеня правялі перамовы з лідарамі ваеннай галіны Вялікабрытаніі аб актывізацыі паставак зброі. Уолес сказаў, што Мінабароны вядзе перамовы пра вытворчасць большай колькасці 155-мм снарадаў і супрацьтанкавай зброі NLAW.

На пачатак чэрвеня ЗША паставілі Украіне ўзбраенне і ваенную тэхніку на суму больш за чатыры мільярды даляраў. Ваенную дапамогу Украіне аказваюць таксама Еўрасаюз, Вялікабрытанія, краіны Вялікай сямёркі і некаторыя іншыя дзяржавы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага31

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага31

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць