Меркаванні

Краты італьянскія і беларускія

У Беларусі можа разгарэцца футбольны скандал, падобны да італьянскага. Піша Зьміцер Панкавец.

У Беларусі можа разгарэцца футбольны скандал, падобны да італьянскага. Піша Зьміцер Панкавец.

Галоўная футбольная навіна лета – не перамога зборнай Італіі на мундыялі, а буйны карупцыйны скандал на Апэнінах. У скандале аказаліся замяшаныя адразу чатыры клюбы сэрыі «А»: «Ювэнтус», «Мілян», «Ляцыё» і «Фіярэнціна».

Праслухоўваньне тэлефонных размоў высьветліла, што гендырэктар «Ювэнтусу» Лючана Моджы меў магчымасьць уплываць на прызначэньне арбітраў на матчы італьянскага чэмпіянату. Усяго налічылі 19 такіх паядынкаў. 12 зь іх зьвязаныя са «Старой сыньёрай». Як вынік, «Ювэ» і пацярпеў найбольш – турынскі клюб адпраўляецца ў сэрыю «В». Але ня гэта найгоршае для яго заўзятараў. Клюб будзе мець на старце чэмпіянату мінус 17 пунктаў. Мусілі разьвітацца з элітай «Ляцыё» і «Фіярэнціна», але апэляцыйны суд 25 ліпеня пашкадаваў рымскі і флярэнтыйскі клюбы. Яны застаюцца ў эліце. «Ляцыё» будзе мець на старце мінус 11 пунктаў, «Фіярэнціна» – мінус 19. «Мілян» – мінус восем пунктаў.

Гледзячы на Італію, згадваецца, як пару гадоў назад спартовая газэта «Прессбол» выйшла з сэнсацыйным артыкулам «Апэрацыя «Крот»», у якім расказвалася пра дагаворныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі, а таксама гульні нацыянальнай зборнай. Аўтары публікацыі галоўны рэдактар Ўладзімір Беражкоў (на фота) і журналіст Юры Доўнар пісалі, што зборная Беларусі прайграла два дзіўныя матчы восеньню 2004 году малдаванам і чэхам. Пракуратура нават распачала крымінальную справу паводле зьвестак газэты.

Ці магчымы падобны да італьянскага суд у Беларусі? Спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч кажа, што ў імавернасьць такога працэсу верыцца з цяжкасьцю. «Але вельмі хацелася б, каб гэта здарылася. Літаральна пару дзён таму вярнуўся з Польшчы, там таксама нібыта арыштавалі некалькі футбольных судзьдзяў. Не хацелася б, каб Беларусь адставала ад сваіх суседзяў. Тым больш што Беражкоў зрабіў усё, што ад яго залежала як ад журналіста. Цяпер ужо справа за праваахоўнымі органамі».

Сам сп.Беражкоў настроены больш аптымістычна. Ён упэўнены, што падобны працэс у Беларусі можа пачацца ў найбліжэйшы час: «З дагаворнымі матчамі сытуацыя такая, як некалі ў СССР з сэксам: іх у нас нібыта няма, але ж такія матчы былі, ёсьць і будуць, калі зараз не разабрацца з гэтай праблемай. Галоўнае цяпер – разабрацца ў сытуацыі і пакараць вінаватых. І я думаю, што такое адбудзецца, тым болей Італія зь Нямеччынай падаравалі нам цудоўны прэцэдэнт. Пакуль што «Прессбол» ня мае магчымасьці пісаць пра справу «кратоў», бо мы ня можам парушаць тайну сьледзтва, але, калі зьявіцца юрыдычная магчымасьць, чакайце новых матэрыялаў. Я думаю, што здаровы сэнс урэшце пераможа і суд пачнецца».

Пытаньне дагаворных матчаў становіцца галоўнай праблемай сучаснага футболу. То ў адной, то ў другой краіне становяцца вядомымі факты карупцыі на футбольных арэнах. Асабліва шкада заўзятараў, якія часам нават і не падазраюць што зьяўляюцца сьведкамі ўсяго толькі добра сплянаванага спэктаклю, а не сапраўдных спартовых жарсьцяў. Зло павінна быць пакаранае.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі60

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны16

Не плацілі камуналкі і страцілі кватэры. Цяпер гэтае жыллё можна купіць па цане, ніжэйшай за рынкавую7

Жыхарка Віцебска паспрабавала вырашыць праблему народным метадам і праглынула відэлец3

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж70

Беларуска прадала свой тэлефон на польскім сайце, а атрымаць грошы не можа, бо скончыўся яе ДНЖ5

Жыхар Мазырскага раёна атрымаў 10 гадоў за разбэшчванне школьніц3

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»7

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»10

Кім Чэн Ын прыняў вайсковы парад разам з 13‑гадовай дачкой ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі60

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць