Вайна

Украіна рыхтуе контрнаступ на Херсон, але бітва будзе вельмі цяжкай

Выданне Economist апублікавала разгорнуты рэпартаж пра баі ў раёне Херсона, акупаванага расійскімі войскамі. Па словах неназванага супрацоўніка ўкраінскай ваеннай разведкі, перадавыя падраздзяленні УСУ знаходзяцца ў межах снайперскага стрэлу ад першых прыгарадаў Херсона. 

«Наступныя пару тыдняў будуць яшчэ больш цікавымі», — абяцае ён журналістам.

Але аўтары артыкула прыходзяць да высновы, што гэта не падобна на поўнамаштабны контрнаступ, бо асноўная ўвага ўкраінскай арміі пакуль на спробах спыніць наступ Расіі на ўсходзе, дзе быў страчаны Лісічанск.

Паўднёвая групоўка УСУ не валодае рэкамендаванай для паспяховага наступлення трохразовай перавагай, пішуць журналісты. Па іх словах, украінскія вайскоўцы скардзяцца, што ім бракуе боепрыпасаў і пяхоты.

«Наша начальства любіць перабольшваць поспехі на полі бою», — цытуе выданне ўкраінскага камандзіра з пазыўным «Бандэрас». Паводле яго слоў, сітуацыю могуць змяніць пастаўкі большай колькасці заходніх ракетных сістэм, а пакуль на паўднёвы напрамак накіравалі толькі некаторую колькасць амерыканскіх гаўбіц M777.

Па словах іншага ўкраінскага вайскоўца з тэрытарыяльнай абароны, войска РФ пабудавала для абароны сваіх рубяжоў пад Херсонам ўзмоцненыя падземныя бункеры. Таксама сур'ёзную праблему для УСУ ўяўляе прысутнасць мясцовых жыхароў, якіх акупанты выкарыстоўваюць ў якасці жывых шчытоў. 

Наступу ўкраінскай арміі таксама не спрыяе адкрыты ландшафт Херсонскай вобласці, на якім войскі аказваюцца ўразлівымі для артылерыйскіх удараў. Па звестках, на якія спасылаецца Economist, у маі УСУ панеслі значныя страты пад сялом Давыдаў Брод у Херсонскай вобласці пры спробе фарсіраваць раку Інгулец.

Каментары

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»25

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаведніку Мікалаю Хілу далі 4 гады калоніі1

«Самы бедны прэзідэнт свету» адмовіўся лячыцца ад раку і развітаўся з суайчыннікамі6

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Па памілаванні выпусцілі 21-гадовую алімпіядніцу і жанчыну, што не стала гаварыць з Азаронкам4

Замест таго, каб выкінуць, пакладзіце за радыятар. Адразу адчуеце эфект7

Зяленскі заклікаў размясціць ва Украіне замежныя войскі

Wizz Air адмовіў беларусцы з польскім праязным дакументам у пасадцы на рэйс на Кіпр4

У Мінску закрываюцца фірмовыя крамы Columbia1

Дамы якіх галівудскіх зорак згарэлі ў страшных лясных пажарах у Лос-Анджэлесе ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»25

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Галоўнае
Усе навіны →