Грамадства

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае Еўрасаюз узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі

Еўрапейская федэрацыя журналістаў адрэагавала на новы прысуд, вынесены журналістцы Кацярыне Андрэевай. Супольна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў арганізацыі, якія ўваходзяць у ЕФЖ, заклікаюць Еўрасаюз узмацніць ціск на беларускае кіраўніцтва і санкцыі супраць рэжыму.

Кацярына Андрэева

«Беларускі дыктатар і яго паплечнікі зайшлі так далёка, што прыцягнулі да адказнасці ўжо несправядліва зняволеную журналістку па новых сфабрыкаваных абвінавачваннях. Гэты судовы пераслед і ўзмацненне рэпрэсій у дачыненні да журналістаў дэманструе сапраўдную прыроду дыктатарскага рэжыму ў Беларусі», — заявіла прэзідэнт ЕФЖ Мая Север.

13 ліпеня Гомельскі абласны суд прысудзіў журналістцы Кацярыне Андрэевай 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэкса).

Зняволеная яна была з лістапада 2020 года, калі журналістку схапілі сілавікі ​падчас прамой трансляцыі мірнай акцыі пратэсту на «плошчы Пераменаў». За стрым Кацярыну разам з Дар’яй Чульцовай асудзілі на 2 гады зняволення нібыта за «арганізацыю незаконнай акцыі пратэсту».

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае Еўрасаюз, Раду Еўропы і АБСЕ ўзмацніць дыпламатычны ціск на беларускае кіраўніцтва і ўзмацніць санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у Беларусі за кратамі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу, знаходзіцца 31 журналіст і працаўнік СМІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць