Свет11

Еўрасаюз і Азербайджан падпісалі мемарандум аб стратэгічным энергетычным партнёрстве

У мемарандуме дэкларуецца прыхільнасць кліматычных мэтам Еўрапейскага Саюза, у дасягненні якіх газ будзе адыгрываць значную ролю. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

Урсула фон дэр Ляен і Ільхам Аліеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Азербайджана

Бакі дамовіліся зрабіць пастаўкі азербайджанскага газу эфектыўнымі і экалагічнымі. Дакумент таксама прадугледжвае пашырэнне Паўднёвага газавага калідора для паставак азербайджанскага газу ў ЕС і на Заходнія Балканы. ЕС пры гэтым можа прапанаваць Азербайджану варыянт кансалідаваных закупак паліва.

Мяркуецца, што пастаўкі газу па калідоры могуць скласці не менш за 20 млрд кубаметраў на год да 2027 года. У кароткатэрміновай перспектыве Азербайджан наросціць пастаўкі газу ў 2022 годзе еўрапейскім спажыўцам да 12 млрд кубаметраў, што на 3,9 млрд кубаметраў больш, чым летась.

«Сёння гэтым новым Мемарандумам аб узаемаразуменні мы адкрываем новы раздзел у нашым энергетычным супрацоўніцтве з Азербайджанам, ключавым партнёрам у нашых намаганнях па адмове ад расійскага выкапнёвага паліва.

Мы не толькі імкнёмся ўмацаваць наша цяперашняе партнёрства, якое гарантуе стабільныя і надзейныя пастаўкі газу ў ЕС праз Паўднёвы газавы калідор. Мы таксама закладваем асновы доўгатэрміновага партнёрства ў галіне энергаэфектыўнасці і экалагічна чыстай энергіі… Але энергетыка — гэта толькі адна з галін, у якой мы можам пашырыць наша супрацоўніцтва з Азербайджанам, і я з нецярплівасцю чакаю магчымасці выкарыстоўваць увесь патэнцыял нашых адносін», — заявіла фон дэр Ляен.

Каментары1

  • Путин
    18.07.2022
    Алиев, или клан Алиев, не менее кровожадные убийцы и диктаторы. власть в Азербайджане убивает людей, которые выступают против фальсификаций выборов. ЕС затеял опасный компромисс.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць