«Я трохі нервуюся, таму што проста так адкрыта яшчэ не было ад мяне на камеру. Мне, на самай справе, прыкольна.

Ці ёсць у мяне дзяўчына? Так. Доўга жыць у шафе складана і не мае сэнсу. Пастаянна будзе ў цябе ў галаве круціцца, пакуль не скажаш. Зразумела, што кожны сам выбірае, як адкрыцца і наколькі. У камфорце з сабой трэба жыць, самае галоўнае. На астатніх павінна быць усё роўна».

Відаць, гэта проста супадзенне, але акурат у дзень выхаду гэтага інтэрв'ю ў расійскую Дзяржаўную думу ўнесены законапраект аб поўнай забароне распаўсюджвання інфармацыі з прапагандай нетрадыцыйных сэксуальных адносін. Ягоныя аўтары прапануюць прыраўняць распаўсюд інфармацыі пра ЛГБТ да прапаганды вайны.

Яны тлумачаць сваю заклапочанасць папулярнасцю руху «чайлдфры», педафіліяй, пагрозай для дэмаграфіі і эканамічнага росту, абаронай сям'і і духоўных каштоўнасцяў. На думку дэпутатаў:

«Публічнае ўхваленне і прызнанне такіх адносін небяспечнае не толькі для дзяцей і моладзі, яшчэ не здольных крытычна паставіцца да той інфармацыі, якая ў вольным доступе абвальваецца на іх кожны дзень, але і для ўсяго грамадства, бо ставіць пытанні дэмаграфіі і эканамічнага росту ў будучыні пад пэўны ўдар».

Клас
60
Панылы сорам
16
Ха-ха
47
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
3