Здарэнні

На Балтыцы патануў яшчэ адзін беларус

У Швянтоі, на літоўскай Балтыцы, у мінулую нядзелю грамадзянін Беларусі быў незадаволены тым, што ратавальнікі папрасілі яго выйсці з вады. Калі яны сышлі, мужчына зноў апынуўся ў вадзе, нырнуў, больш яго на паверхні ніхто не бачыў, піша Delfi.lt

Гэтае няшчасце адбылося ў нядзелю ў 14.55, недалёка ад ратавальнай станцыі. Цела 58-гадовага мужчыны выцягнулі з вады. У нядзелю на ўсіх пляжах Літвы былі вывешаныя чырвоныя сцягі, што забараняе купанне. Па словах кіраўніка ратавальнікаў Ёнаса Пірожнікаса, перад няшчасцем беларуса папрасілі выйсці з вады.

«Чырвоны сцяг, хвалі 4 балы, цячэнне нясе ў мора. Пад'ехаў ратавальнік, папярэдзіў мужчыну, сказаў — купацца нельга. Той спытаў — чаму не вісіць чорны сцяг. Яму патлумачылі, што ў Літве з 2004 года змяніўся парадак і сцяг — чырвоны, які забараняе купанне. Ратавальнік паехаў далей, каб папярэдзіць іншых адпачывальнікаў, а мужчына вярнуўся ў ваду, нырнуў і знік», — распавёў ратавальнік.

Па словах Пірожнікаса, мінулыя выхадныя для іх службы былі «чорным».

«Валасы дыбарам устаюць ад безадказнасці людзей. Мы ў адзіночку не спраўляліся, выклікалі паліцыю. Маці выцягнутага на бераг рускамоўнага падлетка напала на нас, стала лаяць за тое, што мы яго не адпускаем. На пляжы было нямала п'яных, якія пасылалі ратавальнікаў на тры літары. Я працую шмат гадоў і дагэтуль не магу зразумець, што ў галаве ў такіх людзей. Калі цябе папярэджваюць, якога чорта ты ідзеш у мора. Потым атрымліваем такі вынік», — здзіўляўся ратавальнік.

У суботу ў Гіруляй у Клайпедзе танулі трое беларусаў. Двух мужчын выратавалі, трэці (42-гадовы) знік. У панядзелак яго цела яшчэ не было знойдзенае.

Беларус утапіўся на пляжы ў Клайпедзе, яшчэ дваіх выратавалі

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве14

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць