Грамадства44

Аўтуховіч падаў ад слабасці і прасіў выклікаць хуткую, суддзя адмовіў са словамі: Вам проста трэба паесці

Мікалай Аўтуховіч настолькі знясілеў, што прасіў медыцынскай дапамогі проста на пасяджэнні. За гэта яго выдалілі з клеткі і спынілі працэс.

Пра знясіленасць Аўтуховіча, які 16-ы дзень працягвае галадоўку, напісала ў інстаграме яго дачка.

«Сёння турэмны доктар зноў заявіў, што стан бацькі дазваляе яму ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях. Адвакат у чарговы раз заявіла хадайніцтва на агляд бацькі вонкавымі лекарамі, якое, натуральна, было адхіленае. Аналіз крыві, які бралі ў мінулы чацвер, 21 ліпеня, нібыта яшчэ не гатовы.

Тата (пакуль яго вялі на суд) упаў ад слабасці і стукнуўся аб кайданкі», — напісала дачка Аўтуховіча.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на пасяджэнні 26 ліпеня Мікалай прасіў урача. Ён хацеў, каб выклікалі хуткую дапамогу, але суддзя Максім Філатаў адмовіў, сказаўшы, што Аўтуховічу «проста трэба паесці».

Пасля Мікалая Аўтуховіча выдалілі з пасяджэння і амаль адразу перанеслі працяг працэсу.

Заўтра ў судзе будзе перапынак, ён працягнецца ў чацвер.

«Групу Аўтуховіча», у якой 12 чалавек, судзяць па «тэрарыстычных» артыкулах Крымінальнага кодэкса. За кратамі яны знаходзяцца з канца 2020 года. 

Аўтуховіч 11 ліпеня абвясціў «сухую галадоўку». Ён патрабуе, каб яму пачалі перадаваць лісты ад сваякоў і іншых людзей.

Каментары4

  • Пара
    26.07.2022
    Хронiкi расейскай фашысцкай акупацыi
  • Кажан
    26.07.2022
    Ну што ж. Калі чалавек памрэ пад час "працэсу" "судзьдзя" таксама станецца спаўудзельнікам забойства Няхай усе гэтыя "судзьдзі", "пракуроры",
    "сьледчыя", мянты рыхтуюцца да мінімум пажыцьцёвага зьняволеньня. Пасьля таго, як улада памяняцца трэба рыхтавацца да неадкладнае люстрацыі. Нішто не павінна быць забыта
  • Витольд
    26.07.2022
    Поесть сладкого хлеба

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць